Средняя  школа  №7

г.  Бреста

 

ТВОРЧЕСТВО УЧАЩИХСЯ

 

Творчество учащихся СШ №7 г. Бреста

Данільчук Вікторыя

 

Абярэжная сіла Радзімы

Данільчук ВікторыяУченица 8 «Г» класса Данильчук Виктория в апреле 2013 г. заняла 2-е место по итогам городского конкурса «Голос детства» в номинации «Абярэжная сіла Радзімы”.

В апреле 2014 г. ученица 9 «Г» класса Виктория Данильчук стала обладателем диплома 1-й степени на районном конкурсе по творчеству народного писателя Беларуси Василия Быкова "Васілёк у жыце Беларушчыны”. Учитель – Салей Светлана Васильевна.

Кроме этого, она   заняла 3 место на областной олимпиаде по Основам правовых знаний. Учитель - Лещинская Ж.В.

 

Няма нічога горшага,
чым блукаць у чужых землях

 
Гэтая гісторыя бярэ свой пачатак у далёкіх бязмежных гарах, дзе стагоддзі прачарцілі сваю беласнежную мяжу. На самым піку снежнай пышнасці пабудаваў гняздо яснавокі арол. Доўга жыла птушка на неабсяжных вяршынях, пакуль не захацелася ёй на іншыя краіны паглядзець. Узляцеў арол у неба, падняўся пад самыя аблокі і стаў глядзець уніз, на чужыя землі і іх жыхароў. Шмат чаго пабачыла зоркая птушка: і бязмежныя залатыя палі, і блакітныя, іскрыстыя на сонца азёры, і пярэстыя, нібы падпаленыя яркім полымем лясы. Спадабаліся арлу чужыя краіны, пакінулі яны ў душы падарожніка свой незабыўны след.

Доўга яшчэ лётала птушка, пераадольваючы сотні кіламетраў у паветры і любуючыся рознакаляровым незвычайным светам. Аднак, усё рана або позна канчаецца. Вось і палёт падышоў да канца. Стомлены, але задаволены арол вырашыў пераначаваць у зарасніках разгалістай папараці, на беразе маленькага цёплага азярца. Пакрыўся цёмнай смугой далягляд, раскінулася іскрыстым шлейфам зорнае мора, а арол усё ніяк не мог заснуць, успамінаючы сваё дзівоснае падарожжа. Але раптам, у чарнильным вячэрнім змярканні, птушка заўважыла беласнежны росчырк. Спачатку падарожнік падумаў, што гэта адна з зорак спусцілася да яго з нябёсаў, але калі росчырк наблізіўся ўшчыльную, то птушка зразумела - гэта не зорка - лебедзь.
- Добры вечар, чужынец! - сказаў беласнежны госць.
- Вітаю цябе! - правуркатаў арол і падняўся са свайго месца.
- Што ты робіш тут, кароль горных вяршыняў? - спытаў лебедзь і выгнуў шыю, пазначаючы пытанне.
- Сумна мне стала, вырашыў на свет паглядзець.
- І як табе ў нас, чужынец? Спадабалася?
- Хораша, - голас арла стаў мяккім і летуценным, - Ніколі не бачыў нічога падобнага. Быццам цёплая віхура пасялілася ўнутры. Так добра...
- Дзіўны ты, - сказала белы лебедзь, - Я ўсё жыццё марыў убачыць снежны пік, бо кажуць, што выдатней відовішча няма на ўсім белым свеце. А ты добраахвотна паляцеў сюды, у нашы балоты і лясы, ды яшчэ кажаш, быццам тут значна лепш, чым у гарах? Я не магу цябе зразумець, чужынец, але ў мяне з'явілася выдатная ідэя! - лебедзь выцягнуў шыю і расправіў крылы, што казала аб крайняй усхваляванасці, - Я ў сваёй зграі важак і не магу скінуць з сябе гэтую ношу, пакуль смерць не паглыне мой апошні палёт. Аднак ты можаш замяніць мяне, пакуль я злётаю да гор. І тэрміну будзе ўсяго тры месяцы. Што скажаш, чужынец? Згодзен пажыць у гэтых краях, што так спадабаліся твайму сэрцу?
- Я прыму твой падарунак, - не задумваючыся ні секунды абвясціў арол.

Досвіткам лебедзь паляцеў і для падарожніка пачалося новае жыццё. Зграя прыняла часовага важака добразычліва, аднак у душы ў яснавокага арла было неспакойна. Праходзілі дні, змяняліся тыдні, а птушка кідалася ад турботы і пачуцця непазбыўнай страты. Ужо не цешылі залатыя ручнікі палёў, а вада ў азёрах навявала толькі нуду. Арлу здавалася, быццам яго замкнулі ў клетцы. Сэрца балела ад тугі па бязмежных вяршынях, снежнаму пейзажу і халоднаму, бадзёраму ветру. Арол прагнуў вяртання.

Мінула тры месяцы. За гэты час зямля, якая так спадабалася калісьці арлу, пакрылася брудным, гнілым лісцем. Замест былой прыгажосці засталася толькі чорная зямля і голыя, быццам мёртвыя дрэвы.
Лебедзь прыляцеў увечар. Белыя пёры яго былі афарбаваныя барвовай крывёй, крыло зламанае, а цела стала жудасна худым. Арол сустрэў небараку з радасцю і жахам.
- Ведаеш, чужынец, - прасіпеў знясілены лебедзь, - Твае горы выдатныя, ды толькі за прыгажосцю таіцца вялікае каварства і жорсткасць. Мяне церабіў бязлітасны вецер, рэзаў калючы снег і спрабаваў разбіць страшны холад. Менавіта ў той момант я зразумеў, пра што ты казаў. Лясы і балоты, палі і азёры - усё гэта не пакідала майго розуму ні на хвіліну. Мая радзіма заўсёды будзе цягнуць мяне да сабе, бо яна - святое месца.

Арол слухаў лебедзя і разумеў, што не можа больш заставацца тут ні секунды. Ён расправіў свае магутныя крылы, ускінуўся ў паветра, падхапляючы патрэбныя струмені. Наперад! Увысь! Дадому...

Красавік 2013

 

К началу страницы