Средняя  школа  №7

г.  Бреста

Методическое объединение начальных классов СШ №7 г. Бреста

Наталья  Александровна ВАВРЕНЧУК
учительница высшей категории СШ № 7 г. Бреста.

Познакомьтесь: учитель высшей категории  начальных классов  Вавренчук (Мотошук) НатальяВавренчук Наталья Александровна Александровна.

В 1991 году окончила СШ № 27 г. Бреста с золотой медалью, в 1996 году - Брестский государственный университет им А.С. Пушкина с отличием.

С 1996 по 1997 год работала в СШ № 27 г. Бреста, с 2002 года - учитель  начальных классов в СШ № 7 г. Бреста.

Работает над созданием определенных условий своевременного формирования и развития логического мышления учащихся. Ориентируется на технологию развивающего обучения для достижения определенного уровня развития мыслительной деятельности детей. В связи с этим в соавторстве с Медведской В.Н., доцентом, кандидатом педагогических наук и Сендер А.Н., профессором, доктором педагогических наук, разработана технология формирования математической речи у младших школьников.

 Награждена премией Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко «За особый вклад в развитие способностей одаренных учащихся и студентов по итогам 2007/2008 учебного года».

В 2010 году Вавренчук Н.А. окончила аспирантуру при БрГУ им А.С. Пушкина.

Пачатковае навучанне: матэматыка i лагiчнае мысленне 
(Математика и логическое мышление)

(Мядзведская В.М., Маташук Н.А. Метад. дапам. для настаўнiкаў пачатк. шк. - Мн.: ЗАТ "Бервiта", 1997)

Змест Прадмова 
Раздзел I. Прыметы прадметаў  Просмотреть  (WORD 281 кбт) Скачать (WinRar 81 кбт)
Да ведама настаўніка 
§ 1. Вылучэнне прымет і аперыраванне імі 
§ 2. Вылучэнне агульных і адметных прымет 
§ 3. Вылучэнне істотных і неістотных прымет 

Раздзел II. Класіфікацыя  Просмотреть  (WORD 286 кбт) Скачать (WinRar 80 кбт)
Да ведама настаўніка 
§ 1. Класіфікацыя як метадычны прыём навучання 
§ 2. Слоўная характарыстыка класаў 
§ 3. Размеркаванне аб'ектаў па класах па дадзенай
аснове. Аднясенне аб'ектаў да класа 
§ 4. Праверка вынікаў засваення класіфікацыі 
§ 5. Выбар асновы класіфікацыі 

Раздзел III. Азначэнне паняццяў   Просмотреть  (WORD 109 кбт) Скачать (WinRar 25 кбт)
Да ведама настаўніка 
§ 1. Аднясенне аб'ектаў да роду 
§ 2. Абмежаванне і абагульненне паняццяў 
§ 3. Вылучэнне відавога адрознення 
§ 4. Азначэнне праз род і відавое адрозненне 
§ 5. Праверка правільнасці азначэння паняццяў 

Раздзел IV. Лагічныя аперацыі  Просмотреть  (WORD 198 кбт) Скачать (WinRar 48 кбт)
Да ведама настаўніка 
§ 1. Адмаўленне суджэнняў 
§ 2. Утварэнне суджэнняў з дапамогай
лагічнай звязкі "і" 
§ 3. Утварэнне суджэнняў з дапамогай
лагічнай звязкі "або" 
§ 4. Спалучэнне розных лагічных аперацый 

Раздзел V. Квантары агульнасці і існавання  Просмотреть  (WORD 130 кбт) Скачать (WinRar 21 кбт)
Да ведама настаўніка 
§ 1. Азнаямленне з квантарамі 
§ 2. Вызначэнне праўдзівасці суджэнняў з квантарамі
§ 3. Пабудова выказванняў з квантарамі 

Раздзел VI. Навучанне разважанням  Просмотреть  (WORD 397 кбт) Скачать (WinRar 125 кбт)
Да ведама настаўніка 
§ 1. Агульныя пытанні методыкі навучання
правільным разважанням 
§ 2. Лагічны вывад па найпрасцейшых правілах 
§ 3. Аналіз памылак у разважаннях 
§ 4. Прапедэўтыка дэдуктыўнага доказу 
Літаратура 

Свой путь к детским сердцам

"Настаўніцкая газета" №125
4 кастрычніка 2008 года

Творчы падыход да працы, высокі прафесіяналізм настаўніка заўсёды з'яўляюцца гарантам трывалых ведаў вучняў. Навучыць і выхаваць дзяцей — такія першачарговыя задачы Наталлі Аляксандраўны Ваўранчук, настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы N9 7 Брэста. 3 задавальненнем яна ўспамінае ўрокі сваёй першай настаўніцы Зінаіды Аляксандраўны Пятручык у сярэдняй школе № 5: "Яна бачыла і разумела кожнага вучня паасобку і з'ядноўвала ўсіх у дружны калектыў. Часам была сябрам — шчырым і адкрытым, часам суддзёй — строгім і патрабавальным, але заўсёды — прафесіяналам сваёй справы".Н.А. Вавренчук в классе. Фото Сергея Гришкевича.
На выдатна Наталля Аляксандраўна закончыла Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці "Педагогіка і методыка пачатковага навучання" з дадатковай спецыяльнасцю "Музыка і спевы". Першы ўрок у сярэдняй школе № 7 — прыступка да прафесіяналізму. Позірк дзіцячых вачэй, адкрытых і даверлівых, дапамог паверыць у сябе, настаўніца нібы адчула душой: "Я магу".

Вось ужо некалькі гадоў Наталля Аляксандраўна кіруе раённым метадычным аб'яднаннем настаўнікаў пачатковых класаў "Эрудыт" Маскоўскага раёна Брэста.
Асноўны напрамак педагагічнай дзейнасці настаўніцы знайшоў сваё адлюстраванне ў навукова-даследчай распрацоўцы "Фарміраванне матэматычнага маўлення малодшых школьнікаў" (навуковы кіраўнік А.М. Сендзер, прафесар, доктар педагагічных навук), якая выкарыстоўваецца на занятках слухачоў Брэсцкага абласнога інстытута павышэння кваліфікацыі, у вучэбным працэсе кафедры матэматычных дысцыплін псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна, а таксама настаўнікамі пачатковай школы на занятках па матэматыцы, што дазваляе значна павысіць эфектыўнасць работы педагогаў.

Асноўныя ідэі навукова-даследчай работы Наталля Аляксандраўна тлумачыць у сваіх шматлікіх публікацыях, з якімі часта выступае на старонках газет і часопісаў. Настаўніца даследуе праблему фарміравання маўленчай дзейнасці пры выкарыстанні малодшымі школьнікамі матэматычнай мовы. На практыцы выказванні вучняў з ужываннем матэматычных тэрмінаў часцей за ўсё недасканалыя. Працуючы над гэтай праблемай пэўны час, Наталля Аляксандраўна пераканала калег у тым, што чым паўней засвойваецца матэматычная мова, тым больш паспяхова вучні пазнаюць складаныя сувязі ў прыродзе і грамадстве, удасканальваюць матэматычныя веды.

Н.А. Ваўранчук думае і працуе творча. Яна развівае ў дзяцей навыкі самастойнай работы, а гэта адзін са складнікаў ідэальнага навучання, дзе існуе двухадзінства — жаданне і ўменне вучыцца самастойна.
У сваей рабоце яна з'яўляецца прыхільніцай розных метадаў навучання яктрадыцыйнай, так і інавацыйнай школы. Галоўнае — каб дзеці атрымалі новыя карысныя веды. Творчы падыход дазваляе не дзяліць вучняў на паспяховых і адстаючых, і кожнае дзіця ў настаўніцы рухаецца тымі тэмпамі, на якія здольна. Яна добра памятае, што дзеці прыйшлі ў школу не толькі за ведамі, але і за чымсьці значна большым — за чалавечнасцю, дабрынёй, ласкай і радасцю.

Работа не рэгламентавана. Наталля Аляксандраўна ўсвядоміла гэта з першых дзён, таму паспявае наведаць вучняў дома, пагаварыць з бацькамі, вырашыць праблемы — усё гэта праграміруе на дасягненне высокага эфекту выхавання. Яе жыццёвае крэда — быць самой сабой, верыць у магчымасці вучняў, падтрымліваць у іх лепшае, добрае, светлае, не шкадуючы для гэтага свайго жыцця. Гэта залог паспяховага навучання і развіцця асобы дзіцяці.

Наталля Аляксандраўна глядзіць на свае прафесійныя задумкі вачыма школьнікаў. Увесь час імправізуе, абуджае іх фантазію. Урок, мяркуе настаўніца, гэта твор мастацтва, які дае педагогу і вучню магчымасць самавыяўлення.

"Галоўнае, — лічыць педагог, — правесці заняткі так, каб вучні добра зразумелі матэрыял; працэс вучобы неабходна ператварыць у радасць, а не ў пакуту. Стараюся ўбачыць кожнага, падтрымаць словам і ўсмешкай, позіркам і жэстам. Сітуацыю ў класе заўсёды трымаю пад кантролем, прадбачу стомленасць, здымаю дзіцячую насцярожанасць. I зноў бачу адкрытыя дзіцячыя твары і лес рук..."

У вольны час настаўніца любіць чытаць, прычым перавагу аддае літаратуры сур'ёзнай. Складаная філасофская проза Ж.П. Сартра і А.Камю вабіць яе пасвойму, бо тут яна не проста чытач і сузіральнік са сваім светапоглядам, а непасрэдны ўдзельнік. Яшчэ адна стыхія творчай асобы — кветкі. Яны даюць хвіліны заспакаення пасля цяжкай працы, настройваюць на добры лад. У іх зеляніне любіць заблытацца хатні любімец — папугай Кіруша.

Дачушка Ніна любіць назіраць за мамай: акуратна складвае стосы правераных сшыткаў (найперш— з прыгожым, акуратным почыркам), гартае падручнікі. Ёй, вучаніцы 4-га класа, добра знаёмы маміны жэўжыкі-неслухі.

Сям'я добра разумее нялёгкую працу настаўніка і ў складаных сітуацыях падстаўляе сваё надзейнае плячо. На святы кватэра поўніцца пахам смачнай духмянай выпечкі. Калегі-аднадумцы часта забягаюць на прыемны водар гарбаты.

Наталля Аляксандраўна знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, чым скарачае дыстанцыю паміж настаўнікам і вучнямі, ідзе да дзяцей з адкрытай душой, шукае свой падыход, сваю канцэпцыю, свой шлях да дзіцячых сэрцаў.

Ніна ДРЫК
Фота Сяргея ГРЫШКЕВІЧА

Copyright © 2005  - 2015    СШ №7 г. Бреста. Республика Беларусь. Вавренчук Н.А.

 К началу страницы