ДУА
"Сярэдняя школа №7 г. Брэста"

224016, г. Брэст, вул. Горкага, 20         E-mail: sch7mr@rcit.by       Тэлефон (162) 21-39-03

   Главная страница

Меню часткі
"Родная мова і літаратура "



Родная мова і літаратура

Метадычнае аб’яднання настаўнікаў роднай мовы і літаратуры  СШ №7 г. Брэста

"СЛОВЫ – СКАЗЫ" 

Тарнавецкая Аксана Анатольеўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Тарнавецкая (Біч) Аксана АнатольеўнаАксана Анатольеуна, настаунік Беларускай мовы і літаратуры, пачала свой працоуны шлях у СШ №7 г. Брэста у 1998 годзе.

Скончыла Брэсцкі дзяржауны унгверсітэт па спецыяльнасці «настаунік Беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры» у 1998г.

У 2001 годзе была прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя, а у 2006 годзе - першая кваліфікацыйная катэгорыя.
 

Урок
"СЛОВЫ – СКАЗЫ"

 (8 клас)

Прэзентацыя ‘’Словы – сказы’

М э т а: сфарміраваць у вучняў паняцце пра словы-сказы як нерасчлянёныя структуры, спосабы iх выражэння; выпрацоўваць уменне правільна інтанаваць словы-сказы ў маўленчай плыні і расстаўляць знакі прыпынку ў іх; ужываць словы-сказы ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні; выхоўваць любоў i павагу да роднага слова; зацiкавiць творчасцю У. Караткевiча.

Т ы п урока: вывучэнне новага матэрыялу.

М і ж п р а д м е т н ы я с у в я з і: беларуская мова і літаратура.

А б с т а л я в а н н е: З.I. Бадзевч, I .М. Саматыя. Беларуская мова: падручнiк для 8 кл. – Мiнск: Нар. асвета, 2009; раздатачны матэрыял; мультымедыйная прэзентацыя, выстава кнiг У.Караткевiча.

Э п і г р а ф: Дык што ж лепшае за цябе, мова мая, мова наша! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!

( У. Караткевіч)

Ход урока
1. Арганiзацыйны момант.
Н а с т а ў н і к. Добры дзень усім прысутным на ўроку: і вучням, і настаўнікам. Я хачу пажадаць вам добрага настрою на сённяшнім уроку. Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – гэта палова перамогі “. Таму ўсміхніціся адзін аднаму. А яшчэ я жадаю вам сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды. Спадзяюся, што ўрок будзе плённым і карысным для ўсіх.

Запіс даты і тэмы.

2. Арфаграфічная хвілінка (узаемаправерка)
Правапіс літар а, е, я, у, ў.

Слайды 1, 2

Камп’ют..р, л..генда, адр..с, бухгалт..р, дз..вяты, сув..зь, с..зон, тры.. , Токі.. , імпрэсары.. , шэсцьдз..сят, с..мнаццаць.

Слайды 3, 4
Дыназа..р, со..с, ваку..м, бра..нінг, да ..льяны, па- ..чарашняму, ка..нер, рака ..шача, аквары..м, па..за, стра..с, а..дыторыя.

3. Падрыхтоўка да засваення новага матэрыялу. Мэтавызначэнне.
1. Мэтавызначэнне (слайд 5)
2. Работа з карткамі № 1 ( гл. дадатак 1).
а) зачытваецца дыялог.
б) гутарка з вучнямі

З якога твора ўзяты гэты ўрывак? Хто аўтар? (слайд 6 – фота У. Караткевіча);

Якія творы гэтага пісьменніка вы чыталі? (“Былі ў мяне мядзведзі”, казкі “Нямоглы бацька”, “Лебядзіны скіт”, верш “Лісце”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”).

А ці ведаеце вы, як У. Караткевіч звязаны з нашым горадам?
(слайд 7 – фота У. Караткевіча з жонкай)

Н а с т а ў н і к . 02.11.1967г. у Брэсцкім педінстытуце адбылося абмеркаванне рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. У. Калеснік, вядомы крытык і пісьменнік, пазнаёміў свайго сябра У.Караткевіча з выкладчыцай Валянцінай Браніславаўнай Нікіцінай, якая пазней стала яго жонкай. Яна была гісторыкам, кандыдатам навук, шмат ездзіла ў этнаграфічныя экспедыцыі, дзе яе часта суправаджаў сам пісьменнік.

Зараз уважлiва паглядзiце на рэплiкi. Як вы думаеце, дзе тут словы-сказы? ( вучні адказваюць, а адзiн вучань запiсвае ўсе прапанаваныя варыянты на дошцы).

Што выражаюць знойдзеныя вамi словы-сказы? (станоўчы цi адмоўны адказ на пытанне, пачуццi)?

4. Засваенне новых ведаў.
1. Прагляд прэзентацыі “ Словы-сказы “ (слайды 8 - 12).
2. Рэдагаванне адказаў, запісаных на дошцы.

Фізкультхвілінка

Гульня “Ветлівае слова“.

Вучні па чарзе ўспамінаюць ветлівыя словы і кажуць іх свайму аднакласніку.

5. Замацаванне новага матэрыялу.

1. Рубрыка “Паслухайце мовазнаўцаў” ( стар. 214)
2. Праца з карткай № 2 ( гл. дадатак 2)

Вучні падзяляюцца на 2 варыянты і вусна выконваюць заданне: ва ўрыўкі з рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім“ трэба ўставіць падыходзячыя па сэнсе словы-сказы. Пасля адказаў вучняў настаўнік зачытвае адпаведныя радкі рамана.

3. Праца ў парах: скласці і запісаць дыялог на наступныя тэмы:
а) “Кніга, якая мне запомнілася“;
б) “Мой любімы пісьменнік“;
в) “У бібліятэцы“;
г) або напісаць інтэрв’ю з У. Караткевічам.

6. Самакантроль засваення вывучанага на ўроку

Тэставая работа ( слайды 13-16)
(гл. дадатак 3)


7. Рэфлексія

Адказаць на пытаннi настаўнiка, ужываючы словы-сказы.
Цi спадабаўся вам урок?
Успомніце, якія мэты мы ставілі на сённяшнім уроку?
Ці дасягнулі вы пастаўленых мэт?
Цi добра вы сёння працавалi ? А хочаце папрацаваць яшчэ?

8. Выстаўленне адзнак, каменціраванне

9. Дамашняе заданне

45, практыкаванне 304.

10. Зварот да эпіграфа
Н а с т а ў н і к. А скончыць наш сённяшні ўрок я б хацела словамі У. Караткевіча, якія запісаны на дошцы: “Дык што ж лепшае за цябе, мова мая, мова наша! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!
І мне хацелася б, каб у сэрцы кожнага з вас заўсёды жыла любоў да роднай мовы, як жыла яна на працягу ўсяго жыцця ў сэрцы У. Караткевіча.

Дадатак 1
Картка № 1

Дык чаго б вы хацелі, пані?
На той бераг. Я вельмі спяшаюся, - усхвалявана сказала яна. – За ўсю дарогу я толькі тут на цэлую гадзіну затрымалася.
Давядзецца чакаць да раніцы, - спакойна сказаў Леановіч.
Чаму?
Загад генерала Фікельмонта – уначы абараняць паром, не падпускаць чужых людзей. Тым больш цывільных… Пераначуйце тут. Пакой мы аддамо вам.
Мне нельга.
Выбачайце, пані. Загад Фікельмонта. Ваенны час, пані. Інсургенты.
Я не інсургент. Я толькі жанчына, маці.
Захварэла дзіця? – пацікавіўся Пора-Леановіч.
Не. Я спяшаюся да мужа.
Шкадую, пані, але дапамагчы не магу. Палявы суд – непрыемная штука. І ёсць загад Фікельмонта, - як малому дзіцяці, зычліва тлумачыў Леановіч.
У мяне таксама загад. Яго сіяцельства. Прачытайце.
Ніхто не прасіў назваць прозвішча. У гэты час на Беларусі было толькі адно»сіяцельства “, падпарадкоўваючыся волі якога, рухаліся палкі, ганцы заганялі да смерці коней, людзі мучылі людзей.
Так, загад Мураўёва, - сцвярджальна сказаў Леановіч, гледзячы на паперу.
Гораву здалося, што выгляд у Леановіча не вельмі здзіўлены.
Ого, - сказаў Леановіч, - дык вы жонка Усяслава Грынкевіча. Таго?
Але, - сказала жанчына.

Дадатак 2
Картка № 2
Варыянт 1
Устаўце замест шматкроп’я патрэбныя па сэнсе словы-сказы.
Пані Антаніда ляжала на канапе чамусьці пераапранутая ў самы свой улюбёны святочны строй. Твар у святле свечкі быў слаба-ружовы, гаротныя вейкі апушчаны.
Алесь нахіліўся над ёю:
Што з табой, мамцю?
Не ведаю. Пераапранулася… Раптам закруцілася ў галаве.
Відаць, рэзка ўстала. Ты клікала мяне? То я пасяджу.
…… , цяпер пасядзі.
Алесь убачыў сябе ў люстры. Пыльны, з сяк-так выцертымі рукамі, непрычасаны.
Пайду памыюся і пераапрануся.
…… . Не трэба. Ты харошы вось такі. Табе ніколі не казалі дзяўчаты, што ты прыгожы?
Алесь сумеўся.
Прыгажэйшы, чым прадзед Акім. Усё лепшае, што было ва ўсіх нашых, ты ўзяў сабе.
Усмешка ў яе была сумная і слабая. І чамусьці ў Алеся ад гэтага нешта як павярнулася ў сэрцы.
Вясна? – спытала.
……, вясна.
Лебедзі лятуць?
…… . Хоць яшчэ сям-там снягі.
( У. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”)

Варыянт 2
Устаўце замест шматкроп’я патрэбныя па сэнсе словы-сказы.
Валеры і Каліноўскія запратэставалі былі, але іх галасы заглушыў агульны крык:
Просім! Просім!
Я не паэт! – крыкнуў Алесь.
І тут ціхі голас з мяккім акцэнтам сказаў у раптоўнай цішыні:
Што ж гэта ты саромеешся вершаў, хлопча?
Алесь крутнуў галавою у той бок. На парозе стаяў чалавек у сінім сурдуце і спадылба, з пахмурым, няўлоўным смяшком глядзеў на Алеся…
…… . І мне цікава, - з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў Шаўчэнка. – Паляк?
…… , беларус.
Тады тым больш. Вы адкуль?
З Дняпра, - сказаў Алесь.
У зморшчынках ля вачэй паэта раптам заззяла невыказная пяшчота.
Тым больш, - сказаў Шаўчэнка. – Чытай, хлопча. Я цябе прашу.
…… , - у Алеся перасохла ў глотцы. – Я чытаў сёе-тое з вашага, і …
Паэт зразумеў. Заварушыліся вусы.
Гарачыя, сінія цяпер, глядзелі на Алеся вочы. І Алесь раптам адчуў, што яму будзе не сорамна чытаць гэтаму чалавеку нават слабыя радкі, што ён нават хоча чытаць, што падсвядома, яшчэ палову гадзіны назад, марыў аб гэтым.
(У. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”)

Дадатак 3
Тэставая работа
1. Адзначце правільныя адказы.
а) словы-сказы даюць станоўчы ці адмоўны адказ на чыё-небудзь выказванне, перадаюць розныя пачуцці або пабужэнні;
б) у якасці слоў-сказаў могуць ужывацца пабочныя словы;
в) словы-сказы могуць мець галоўныя ці даданыя члены сказа;
г) звароты ветлівасці не адносяцца да слоў-сказаў;
д) словы-сказы ў пачатку сказа аддзяляюцца коскай ці клічнікам.
2. Адзначце выпадкі, дзе ёсць словы-сказы.
а) Світала. Па-над роднай зямлёй стаяла ціша.
б) “Мы не спазнімся, хлопцы?“ – пытаюся. – “Не”.
в) Так, дубы раслі тут асаблівыя.
г) Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варты стары Талаш.
д) Зіма. На дварэ мяцеліца вее, халодныя песні заводзіць віхор.
3. Укажыце нумары сказаў, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі.
а) “Бывайце”, - вымавіў ён, па-англійску працягнуўшы руку.
б) “Не я тутэйшы”, - асцярожна сказаў Каліноўскі.
в) “Магчыма, але цяпер гэта Гродзенская губерня”, - сказаў Кастусь.
г) Так вельмі змяніўся наш горад за апошні час.
 



К началу страницы