ДУА
"Сярэдняя школа №7 г. Брэста"

224016, г. Брэст, вул. Горкага, 20         E-mail: sch7mr@rcit.by       Тэлефон (162) 21-39-03

   Главная страница

Меню часткі
"Родная мова і літаратура "



Родная мова і літаратура

Метадычнае аб’яднання настаўнікаў роднай мовы і літаратуры СШ №7 г. Брэста

   
ЗАПРАШАЕМ НА ЎРОК

Часопіс  "Беларуская мова і літаратура" 3/2014

ПАДАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК-ПАДАРОЖЖА
ПА АКІЯНЕ ЛЕКСІКІ

V клас

  Н. У. НЕСЦЯРЧУК,
настаўніца сярэдняй школы № 7 г. Брэста
Мэта: паўтарыць і падагульніць вывучаны матэрыял па раздзеле «Лексіка».

Часопіс  "Беларуская мова і літаратура" 3/2014Задачы: замацоўваць уменні падбіраць антонімы, сінонімы, амонімы; знаходзіць словы ў прамым і пераносным значэнні; адрозніваць адназначныя і мнагазначныя словы; удасканальваць уменне работы са слоўнікамі розных тыпаў; развіваць творчае мысленне, актыўнасць вучняў; удасканальваць камунікатыўныя маўленчыя ўменні і навыкі вучняў; абуджаць цікавасць да беларускай мовы; вучыць беражліва адносіцца да слова.

Абсталяванне: выстава «У свеце слоўнікаў»; карта астравоў у акіяне Лексікі; праектар, камп’ютар, экран; камп’ютарная прэзентацыя.

Ход урока

Акіян ЛексікіI. Арганізацыйны момант.

Два матросы прыбіраюць палубу. Званок. Уваходзіць капітан.

II. Уступнае слова настаўніка.

Капітан. Матросы, як справы?
Матросы. Капітан, каманда пятага «В» класа падрыхтавана да адпраўлення ў адкрыты акіян!
Капітан. Малайчыны! Аддаць швартовыя!
Настаўнік. Сённяпіні ўрок звычайны і незвычайны адначасова. Звычайны, таму што мы будзем гаварыць пра добра вядомыя вам рэчы. А незвычайны тым, што мы будзем падарожнічаць па акіяне пад назвай «Лексіка».

Мэтай нашага падарожжа з’яўляецца падагульненне ведаў па раздзеле. Бо Лексіка — гэта бяскрайні акіян ведаў. Каб адправіцца ў такое падарожжа, неабходна мець добрае здароўе. Компасам будуць служыць вашы веды.

Давайце зробім першы запіс у нашым «суднавым журнале» — сшытку: дата, класная работа.

III. Гульня-падарожжа.

малюнкіСпачатку ўспомніце, што такое Лексіка. (Лексіка — усе словы мовы.)

Настаўнік. Нас чакае плаванне па бяскрайнім акіяне Лексікі! Пазнаёмімся з картай падарожжа (на слайдзе).

У нашым падарожжы вам спатрэбіцца ежа, таму за правільныя, поўныя адказы я вам буду даваць рыбкі (напрыклад, гл. малюнкі). Спадзяюся, усе будуць актыўна працаваць і ніхто не застанецца «галодны».

1. Востраў Адназначных і мнагазначных слоў.
• Раскажыце пра жыхароў гэтага вострава.
• Дзе можна даведацца пра лексічнае значэнне слоў? Назавіце нашых памочнікаў у гэтым. (Гэта слоўнікі.)

Настаўнік. Мы заходзім у бухту Слоўнікаў. (Звяртаецца ўвага на выставу слоўнікаў і на словы, што запісаны побач.)

Скарб мой несхаваны,
Скарб мой адмысловы:
Ува мне сабраны
Словы роднай мовы.
Пасябруй са мною,
Разгарні старонкі,
Надзялю багаццем
Нашай мовы звонкай.

Бухта Слоўнікаў

Энцыклапедычныя

Лінгвістычныя

Агульныя Галіновыя Агульныя Асобных
лексічных
груп
Рэспубліка
Беларусь:
энцыклапедыя
Францыск
Скарына:
энцыклапедычны
даведнік
Тлумачальны
слоўнік
беларускай
мовы
Слоўнік
сінонімаў.
Слоўнік
амонімаў.
Слоўнік
антонімаў
Беларуская мова:
энцыклапедыя
Янка Купала:
энцыклапедычны
даведнік
Арфаграфічны
слоўнік
беларускай
мовы
Слоўнік
фразеалагізмаў
Беларуская
энцыклапедыя
Беларускія
пісьменнікі:
энцыклапедычны
даведнік
Школьны
марфемны
слоўнік
беларускай
мовы
Слоўнік
іншамоўных
слоў
  • Паглядзіце ўважліва, з якімі лінгвістычнымі слоўнікамі вы знаёмы? Якія звесткі мы можам атрымаць з тлумачальнага слоўніка?

Настаўнік. У нашай бібліятэцы многа розных слоўнікаў. Няхай яны стануць вашымі вернымі памочнікамі!
Жыхары вострава Адназначных і мнагазначных слоў вельмі добрыя, і яны хочуць 3 намі пазнаёміцца.
Давайце ім дакажам, што слова «зямля» — мнагазначнае. Запішыце ў сшыткі пад лічбамі розныя значэнні гэтага слова.

Зямля — мнагазначнае слова (слайд)

1. Выканаўшы заданне, мы атрымалі права падарожнічаць па зямлі вострава Адназначных і мнагазначных слоў.
2. Месяц — спадарожнік Зямлі.
3. На гарызонце маракі ўбачылі зямлю.
4. Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
5. Для таго каб кветкі добра раслі, трэба час ад часу рыхліць зямлю.

Для даведак: планета, тэрыторыя, Радзіма, глеба, суша.

2. Востраў Прамога і пераноснага значэння.
Настаўнік
. Мы набліжаемся да вострава Прамога і пераноснага значэння.
А што гэта за словы з прамым і пераносным значэннем? (Адказы вучняў).
Выканаем заданні жыхароў гэтага вострава (на слайдзе).

Прачытайце сказы. (слайд)

Выпішыце з іх словазлучэнні са словам «мора», скажыце, у прамым ці ў пераносным значэнні ўжыты гэтыя словазлучэнні.
1. — Мора — гэта калі вельмі многа вады. Яно сіняе-сіняе, вялікае-вялікае! — сказала Юля.
2. — А мы 3 мамай, калі былі ў бабулі ў вёсцы, бачылі там цэлае мора пшаніцы. I зусім яно не сіняе, а залатое, — запярэчыла Надзя.
3. — Пачакайце, — уступіла ў размову Аня. —  Наша настаўніца кажа: «Дзеці, у нашым класе так прыгожа — вось колькі кветак! Цэлае мора!»
4. — I ў мяне мама так кажа, калі людзей многа. «Народу — цэлае мора», — пацвердзіла Вера.

Адказ. Сіняе мора (вадаём), мора пшаніцы (многа), мора кветак (многа), мора народу (многа).
3. Фізкультхвілінка.
4. Востраў АСА.
Вострау АСАНастаўнік. Наперадзе востраў АСА. Ён перадае сігнал «SOS»! Раней ён называўся востравам Амонімаў, сінонімаў, антонімаў, але яго захапілі піраты і назвалі па-іншаму. Пірацкія караблі прышвартаваны да берага. Прачытайце іх назвы («Фартуна», «Брыганціна», «Айсберг») і скажыце: гэта іншамоўныя словы ці не? Як вы здагадаліся?

Правільна, гэта іншамоўныя словы. Наша місія — выратаваць жыхароў гэтага вострава. Піраты выставілі шэраг патрабаванняў.

Першае патрабаванне піратаў — падабраць сінонімы і антонімы да прапанаваных слоў. А што ж гэта такое — сінонімы і антонімы?
 

Падбярыце сінонімы і антонімы (слайд)

Друг —
Адважны —
Сонечны —

Запішыце падабраныя сінонімы і антонімы ў сшыткі.

Адказ: друг — сябар, таварыш; вораг; адважны — смелы, рашучы; палахлівы, баязлівы; сонечны — светлы, цёплы.

Настаўнік. Малайчыны! Мы выратавалі сінонімы і антонімы.

Наступнае патрабаванне піратаў — знайсці амонімы. Што такое амонімы?

Давайце знойдзем амонімы ў інсцэніроўцы, растлумачым іх значэнне.

Вось якая размова адбылася паміж двума сябрамі — Янкам і Раманкам. Пра гэта расказаў паэт Авяр’ян Дзеружынскі.

У мяне, браток, аўсянка,
Гэта цуд, — гаворыць Янка,
— I ў мяне аўсянка, — хваліцца Раманка,
— Добры голас мае, весела спявае.
— Ды аўсянка, мілы браце,
Не пяе ніколі ў хаце.
— А якая ж то аўсянка?
— Што сястра зварыла, Ганка,
Каша 3 малаком ды макам,
Сёння еў яе са смакам.
— А ў мяне аўсянка — птушка,
Прыгажуня, весялушка.
— Пойдзем птушку паглядзім,
Потым кашу паядзім.

(Амонімы: аўсянка — каша і аўсянка — птушка).

Настаўнік. Нам удалося выратаваць і амонімы. Жыхары вострава вельмі ўдзячныя нам за дапамогу.

5. Востраў Фразеалагізмаў.

Настаўнік. Працягваем напіа падарожа. На востраве Фразеалагізмаў жывуць вясёлыя чалавечкі, якія вельмі любяць жартаваць і маляваць.
А што ж такое фразеалагізм?
Прачытайце выразна вершы.

Носам мы прывыклі дыхацьНосам мы прывыклі дыхаць,
Ім са злосці можам чмыхаць,
Задзіраць яго да неба
I ўтыкаць куды не трэба.

Замаўчы, Пятрусь, гавораць!
Прыкусі язык, гавораць!
Ён язык прыкусіў
I мацней загаласіў!
• Выпішыце 3 вершаў фразеалагізмы, па тлумачце іх значэнне. (Нос задзіраць — ганарыцца, прыкусіць язык — замаўчаць).
• Чаму герой другога верша трапіў у камічную сітуацыю? (Бо фразеалагізм выкарыстоўваецца ў пераносным значэнні, а герой верша выкарыстаў яго ў прамым значэнні).

Настаўнік. Жыхары вострава запрашаюць нас на выставу. Ваша задача — адгадаць, якія фразеалагізмы яны намалявалі.

Варон лічыцьШыла у мяшку не утоіш

З’есці пуд соліАдказы. Варон лічыць, шыла ў мяшку не ўтоіш, з’есці пуд солі.

Настаўнік. А мы падорым жыхарам свае малюнкі.

6. Востраў Гістарычны.

Настаўнік. I апошні востраў напіага падарожжа — Гістарычны.
Як вы думаеце, хто жыхары гэтага вострава?

• Што такое ўстарэлыя словы?
• На якія дзве групы яны падзяляюцца?
• Што такое архаізмы? Гістарызмы?
• Выпішыце 3 прапанаваных слоў толькі ўстарэлыя, падбярыце да іх літаратурныя адпаведнікі.

Знайдзіце ўстарэлыя словы: (слайд)

Дарога
Вакацыі
Гасцінец
Атрамант
Міністр
Баярын
Аканом
Газета
Гарадавы
Адказ. Вакацыі — канікулы; атрамант — чарніла; баярын — буйны землеўладальнік; аканом — кіраўнік гаспадаркі; гарадавы — чын гарадской паліцыі.

• Гэтыя словы — архаізмы ці гістарызмы? Дакажыце.

Заданне: выберыце з прапанаваных слоў архаізмы і пакажыце на сабе часткі цела, якія яны абазначаюць.
Чало, вусны, вочы, перст, ланіты, выя.

IV. Падагульненне, рэфлексія.
Выкананне тэставага задання.

1. Якое словазлучэнне ўжыта ў перанос ным сэнсе?
A) каменнае сэрца;
Б) каменны будынак;
B) залаты пярсцёнак.

2. Знайдзіце мнагазначнае слова:

А) зорка; Б) самалёт; В) кампазітар.

3. Знайдзіце архаізм:
А) доктар; Б) урач; В) лекар.

4. Адзначце запазычанае слова:
А) тэрыторыя; Б) зямля; В) прастора.

5. Знайдзіце і запішыце лішняе слова, якое не з’яўляецца сінонімам.
Шпурляць, кідаць, лавіць.

6. Адзначце лішняе слова:
А) водны; В) вадзіцель;
Б) вадзяны; Г) навадненне.

Адказы: 1А, 2А, ЗВ, 4А, 5 — лавіць, 6В.

Настаўнік. Вось і завяршаецца наша падарожжа па акіяне Лексікі. Мы паўтарылі і замацавалі асноўныя паняцці з раздзела «Лексіка». Вы малайчыны, змаглі не проста паўдзельнічаць у падарожжы, але і паказалі трывалыя веды.

А цяпер вернемся ў пачатак нашага падарожжа і ўспомнім, якую ж мэту мы перад сабой ставілі на ўроку. А пры дапамозе фразеалагізмаў вызначым, як мы дасягалі гэтай мэты.

Выберыце фразеалагізм: (слайд)

• з аганьком;
• з душой;
• абы з рук;
• цераз пень калоду;
• закасаўшы рукавы.
 

V. Падвядзенне вынікаў.

• Для чаго патрэбна выкарыстоўваць у маўленні сінонімы, антонімы, амонімы, фразеалагізмы? (Каб зрабіць наша маўленне больш выразным, прыгожым).

VI. Выстаўленне 1 каменціраванне адзнак.

Настаўнік. Носпехаў вам. Жадаю вам здзяйсняць новыя падарожжы, даведвацца ў іх многа новага і цікавага.

Наталля Уладзіміраўна Несцярчук са сваімі вучнямі

Наталля Уладзіміраўна Несцярчук са сваімі вучнямі



К началу страницы