ДУА
"Сярэдняя школа №7 г. Брэста"

224016, г. Брэст, вул. Горкага, 20         E-mail: sch7mr@rcit.by       Тэлефон (162) 21-39-03

   Главная страница

Меню часткі
"Родная мова і літаратура "



Родная мова і літаратура

Метадычнае аб’яднання настаўнікаў роднай мовы і літаратуры СШ №7 г. Брэста

Навіны метадычнага аб'яднання

 
16 студзеня 2015 г. прайшоў раённы конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску».
1 месца заняла навучэнка 11 «А» класа нашай школы Никонюк Алеся, настаўнік Салей Святлана Васільеўна.

У намінацыі «Крэатыўнасць» было адзначана выступленне навучэнкі 11 "В" класа Міхальчук Марыны, настаўнік Тарновецкая Аксана Анатольеўна.

Віншуем Сільчук Наталлю, 11 «А», Коўтун Кацярыну, 10 «Б», пераможцаў раённых алімпіяд па беларускай мове. Настаўнік Салей Святлана Васільеўна, Коцюбу Кацярыну, 7 «А», настаўнік Несцярчук Наталля Уладзіміраўна.

Віншуем вучаніцу 9 "Г" класа Данільчук Вікторыю, якая 3 красавіка стала ўладальнікам дыплома 1-й ступені на раённым конкурсе па творчасці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава "Васілёк у жыце Беларушчыны". Настаўнік - Салей Святлана Васільеўна.

Віншуем пераможцаў раённых алімпіяд па беларускай мове Коцюбу Кацярыну, 6 «А», настаўнік Несцярчук Наталля Уладзіміраўна; Богацееву Яўгену, 11 "В", настаўнік Сцепанюк Святлана Васільеўна.

20 красавіка 2013 года ў Цэнтры дадатковай адукацыі з мэтай выяўлення і падтрымкі творчай моладзі, стварэння ўмоў для раскрыцця літаратурных здольнасцяў дзяцей і падлеткаў, выхавання юнага грамадзяніна з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, здольнага тварыць і ствараць на карысць Радзімы, адбыўся IV гарадской літаратурны конкурс «Голас дзяцінства».
Віншуем вучаніцу 8 "Г" класа Данільчук Вікторыю, якая заняла 2-е месца ў намінацыі «Абярэжная сіла Радзімы". Настаўнік - Салей Святлана Васільеўна.

Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў!

15 сакавіка  наша краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года 13-ай сесіяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па падліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г.

Дата прыняцця Асноўнага Закону была адзначана ў нашай школе наступнымі мерапрыемствамі:

15 сакавіка вучні 9-11 класаў праслухалі лекцыю з прэзентацыяй у прадстаўленні сваіх аднакласнікаў і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Сцепанюк С.В. Тут жа навучэнцам, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, былі ўручаны памятныя падарункі – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

18 гадоў – невялікі гістарычны адрэзак часу. У значнай ступені гэта чарговы зтап, каб ацаніць зробленае. Сёння можна з поўнай аб’ектыўнасцю сказаць, што ёсць пэўныя поспехі ў эканоміцы нашай краіны і нашага рэгіёну. Ідзе паспяховая работа над праграмай адраджэння вёскі. У аграгардках, створаных у раёне, рэканструяваны вытворчыя аб’екты і ўстановы сацыяльнай сферы. Якой прадстае аграсядзіба на погляд вучняў 7 “ А ” класа, можна было пабачыць у інсцэніраваным выступленн 16 сакавіка.

З прэзентацыяй родных краявідаў, нацыянальных страў, з чытаннем вершаў, з выкананнем народных песень і танцаў перад сямі- і васьмікласнікамі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Салей С.В. выступілі Папко Кацярына і Данільчук Вікторыя (вучаніцы 7 “Г” класа); Антановіч Анастасія і Строкач Марта, Сацкевіч Максім, Кіцель Сяргей, Варанчукоў Арсеній, Пасцернакевіч Яна, Антонава Марыя, Дацук Андрэй, Болычаў Іван (вучні 7 “ А ” класа).

 

 
Аддзелам адукацыі Маскоўскага раёна сумесна з арганізацыяй РГА “Белая Русь” з мэтай выяўлення пазітыўнага вопыту настаўнікаў і супрацоўніцтва грамадскіх аб’яднанняў і ўстаноў адукацыі былі праведзены літаратурныя чытанні “Радком тваім, о Берасцейшчына, я смагу наталяў не раз!

У ходзе літаратурных чытанняў удзельнікі прадстаўлялі даклады, даследаванні, прэзентацыі, паведамленні і ншыя работы. Удзельнікамі чытанняў з’яўляліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Журы ацэньвала прадстаўленыя матэрыялы з пункту гледжання актуальнасці, навізны, практычнай значнасці, апрабаванасці ў педагагічнай практыцы.

Нашай школай была прадстаўлена прэзентацыя “Спеўная Берасцейшчына”, дзе падабраны матэрыял аб таленавітых земляках, майстрах слова, ад VII ст. да нашых дэён. Матэрыялы могуць вывкарыстоўвацца як у пазакласнай рабоце, так і пры вывучэнні аглядавых тэм на ўроках літаратуры, факультатыўных занятках, класных гадзінах.

Дзякуючы плённай працы педагога дадатковай адукацыі Рыхтара Б.М., прэзентацыя можа дэманстравацца ў DVD фармаце. Работа “Спеўная Берасцейшчына” адзначана грамтай Аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста ў намінацыі “Хочацца сказаць пра хараство”.

 

Прэзентацыя “Спеўная Берасцейшчына

Салей Святлана Васільеўна



К началу страницы