Средняя  школа  №7

г.  Бреста

   Главная страница

Учитель высшей категории Капуза Надежда Валентиновна

Северный ренессанс

Надежда Валентиновна Капуза со своими учениками

Надежда Валентиновна Капуза - учитель высшей категории, победитель школьного конкурса "Учитель года - 2008".
 

Надежда Валентиновна является руководителем творческой группы учителей истории и обществоведения Московского района г. Бреста (Использование передовых педагогических технологий в учебном процессе).

Ее ученики неоднократно становились победителями и призерами предметных олимпиад.

По результатам 5-го республиканского конкурса научно-исследовательских работ, посвященных 65-летию освобождению Беларуси награждена дипломом 2-й степени за особый вклад в развитие творческих способностей талантливой молодежи.

Дипломант XV республиканской выставки научно-методической литературы, педагогического опыта и творчества учащейся молодежи «Я – ГРАМАДЗЯНІН БЕЛАРУСІ».

Ее работа "Паўночны рэнесанс" опубликована в журнале "Беларускі гістарычны часопіс" №8, 2008 г.
 

Методыка. ВопытКАПУЗА Надзея Валянцінаўна — настаўніца гісторыі СШ № 7 г. Брэст.
Нарадзілася ў вёсцы Літоўск Драгічынскага раёна. Закончыла філасофскі факультэт БДУ імя У.І. Леніна ў 1980 г. Працавала ў Брэсцкім гарадскім выканкаме.

Паколькі росквіт мастацтва Паўночнага Адраджэння быў цесна звязаны з важнейшымі грамадскімі і палітычнымі падзеямі ў краінах Паўночнай Еўропы, лічу неабходным спачатку вывучаць тэму "Рэфармацыя і рэлігійныя войны", а потым ужо праводзіць урок "Паўночны Рэнесанс”. Апрача таго актыўная творчасць Альбрэхта Дзюрэра і Пітэра Брэйгеля Старэйшага адбывалася ў час Рэфармацыі і пасля яе. Менавіта ідэі Рэфармацыі знайшлі адлюстраванне ў творах нямецкіх і нідэрландскіх мастакоў эпохі Рэнесанса.
Прапануемы ўрок быў у нашай школе як інтэграваны па сусветнай гісторыі і музыцы. Матэрыял гэтага ўрока разлічаны на дзве акадэмічныя гадзіны (адну гадзіну можна ўзяць за лік класнай выхаваўчай).

Мэта і задачы ўрока: пазнаёміць вучняў з жыццём і творчасцю прадстаўнікоў нямецкага і нідэрландскага Адраджэння; уключыць школьнікаў у дыялог культуры Адраджэння і сучаснасці; фарміраваць культуру лагічнага мыслення, арыентуючыся на прычынна-выніковыя сувязі; раскрыць гуманістычныя тэндэнцыі ў творах мастакоў эпохі Адраджэння; прывіваць вучням агульначалавечыя каштоўнасці.

Метады навучання — пошукавы і творчы.Беларускі гістарычны часопіс

Тып урока — камбінаваны.

Забеспячэнне ўрока: Кошалеў У.С. Сусветная гісторыя Новага часу, XVI—XVIII стст.: Вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрым. агул. сярэд. адукацыі з бел. мовай навучання / Пад рэд. У.С. Кошалева. Мн., 2004; карта "Реформация и крестьянская война в Германии"; рэпрадукцыі карцін па тэме; выява аргана, карткі з заданнямі; крыжаванкі; дыск з запісам музыкі І. Баха.

Афармленне класнай дошкі

На дошцы запісваецца тэма ўрока, эпіграф, прозвішчы мастакоў, паняцці, ключавое слова — гуманізм, а таксама даты для паўтарэння матэрыялу і заданні для праверкі дамашняга задання.

Эпіграф:
"Чалавецтва складаецца з грэшнікаў, якія лічаць сябе праведнікамі, і праведнікаў, якія лічаць сябе грэшнікамі".

Народная мудрасць

Новыя паняцці: прытча, алегорыя, Апакаліпсіс, гравюра, графіка, поліфанія, арган.

Асобы: Альбрэхт Дзюрэр, Хіеранімус Босх, Пітэр Брэйгель Старэйшы, Ян ван Эйк.

Даты: 1517, 1524—1526, 1534, 1572, 1598.

Ход урока

Арганізацыйны момант. Гучыць музыка з твора Іагана Себасцьяна Баха "Жарт".

Уступнае слова настаўніка. Наш урок пачаўся з праслухоўвання музыкі. Гэта быў "Жарт" Іагана Себасцьяна Баха. МузыкаІаган Себасцьян Бах. Партрет І. Э. Рэнча. патрэбна ўсім. Яна можа даць чалавеку радасць, напоўніць яго захапленнем і шчасцем, можа ўсхваляваць, выклікаць слёзы і журбу. Музыка — гэта мова душы. Уявіць аддаленую эпоху можна ўзіраючыся ў карціны мастакоў, чытаючы гістарычныя кнігі і слухаючы музыку. Музыка заўсёды адлюстроўвае свой час. Сёння мы гаворым пра эпоху, звязаную з распаўсюджваннем ідэй гуманізму. Ці можам мы назваць кампазітара Іагана Баха гуманістам? (Размова з вучнямі пра тое, што музыка ўзвышае, абуджае лепшыя пачуцці).

На сённяшнім уроку мы будзем гаварыць аб падзеях, якія адбываліся ў Заходняй Еўропе ў XVI ст. Але за падзеямі стаяць людзі. Наша размова будзе пра чалавека, пра тое, што яго хвалявала, што захапляла ў далёкім мінулым. I, наогул, ці гаворым мы пра даты, ці пра падзеі, але ўсё роўна размова атрымліваецца пра людзей, пра чалавека. Ключавым паняццем для размовы я абрала гуманізм, а эпіграфам — народную мудрасць. Пра што яна гаворыць? (Вучні выказваюць меркаванні, што такое гуманізм, у чым ён праяўляецца).

 

Праверка дамашняга задання

Заданне 1. Якія падзеі адбыліся ў наступныя гады? (Настаўнік зачытвае даты, запісаныя на дошцы, а вучні называюць падзеі).

Заданне 2. Запоўніць схему:

Схема

Схема афармляецца калектыўна. Для гэтага настаўнік выкарыстоўвае наступныя пытанні:

Якія прычыны выклікалі ломку сістэмы хрысціянскіх каштоўнасцей і звычаяў, якія існавалі ў грамадстве? Хто такі Лютэр? Які ўклад зрабіў Лютэр у еўрапейскую культуру? Якія вынікі мела Рэфармацыя?

Заданне 3. Пакажыце на карце краіну — радзіму Рэфармацыі, межы расколу Германіі, пратэстанцкія краіны, цэнтр сялянскай вайны ў Германіі, горад, дзе здарылася Варфаламееўская ноч.

Заданне 4. Разгадайце крыжаванкі (па варыянтах, гл. дадатак).

Заданне5
Складзіце табліцу "Пратэстанцызм у Еўропе і яго плыні".
(Гэта заданне выконваюць найбольш падрыхтаваныя вучні замест задання 4).

Суаднясіце па сэнсу плыні ў пратэстантызме з краінай, гістарычнымі асобамі, гарадамі і датамі.

Германія, кальвіністы, Генрых VIII, Жэнева, 1536 г.

Англія, гугеноты, Генрых IV, Лондан, 1534 г.

Францыя, англікане, Кальвін, Нант, 1598 г.

Швейцарыя, лютэране, Лютэр, Вітэнберг, 1517 г.

Дакладнасць выкананага задання правяраецца па табліцы, якая аформлена або дэманструецца на дошцы.

Пратэстантызм у Еўропе і яго плыні

Табліца 1

Вывучэнне новага матэрыялу
 

Кожны вучань атрымлівае картку, на якой запісана заданне. Работа з ім пачынаецца пры тлумачэнні новай тэмы. Вучні самастойна запаўняюць трэцюю калонку "Галоўная думка і ідэя твора — стаўленне аўтара да чалавека". Вынікі запаўнення агучваюцца ў канцы ўрока (гл. табліцу).

Творы мастакоў Пауночнага Адраджэння і іх ідэі

Табліца 2


Настаўнік задае пытанне вучням: Чым кампенсавалі адсутнасць раскошы ў царкоўных абрадах пратэстанты-лютэране? (Музыкай).

Потым варта расказаць пра кампазітара Іагана Себасцьяна Баха і поліфанію. У Баха быў любімы музычны інструмент арган, які даваў магчымасць кампазітару данесці свае думкі і пачуцці да шырокай аўдыторыі. Сярод арганных твораў Баха асаблівай раскошай, віртуознасцю стылю, сваёй драматычнай патэтыкай вызначаюцца такаты (прэлюдыі). Вобразы такаты рэльефныя і аб'ёмныя. Вы зараз гэта адчуеце, слухаючы гэты твор.

Гучыць таката І. Баха.

Настаўнік. Вялікая сіла музыкі. Хачу прывесці такі прыклад. Знакамітая руская спявачка Антаніна Васільеўна Няжданава атрымлівала вялікую колькасць лістоў ад сваіх прыхільнікаў. Аднойчы ёй прыйшоў удзячны ліст ад жанчыны, якая пісала аб тым, што на вайне (а гэта была Першая сусветная вайна) загінуў яе сын, і ад гора ў яе перасталі дзейнічаць рукі. Калі ў горад з канцэртам прыбыла Няжданава, сябры прывялі жанчыну на канцэрт. Яна, як і ўсе, уважліва слухала, а калі скончыўся канцэрт, злавіла сябе на тым, што апладзіравала вялікай спявачцы.

Іаган Себасцьян Бах — стваральнік поліфаніі — шматгалосся ў музыцы. А якое шматгалоссе ў рэлігійных поглядах было ў еўрапейцаў у ХVI стагоддзі? (Розныя плыні пратэстантызму).

Разнастайнасць думак, інтэлектуальныя спрэчкі, атмасфера духоўнага разняволення былі вынікам Рэфармацыі, што выклікала росквіт культуры, які атрымаў назву "Паўночнае Адраджэнне", або "Паўночны Рэнесанс". Размова пра гэта і ёсць тэма сённяшняга ўрока. Разважаючы, аналізуючы падзеі ў Еўропе ў XVI стагоддзі, мы даведаем - праблемы хвалявалі людзей, як мастакі Паўночнага Адраджэння ставіліся да чалавека, у чым яны бачылі сваё прызначэнне.

Эпоху Паўночнага Рэнесанса можна назваць эпохай геніяў, эпохай гуманістаў. Што такое гуманізм? Хто такі гуманіст? Чаму мастакоў Італьянскага Адраджэння мы называем гуманістамі? (Вучні адказваюць на пастаўленыя пытанні).

Настаўнік. Вялікіх мастакоў, пра якіх мы сёння будзем весці размову, было няшмат. Яны былі знаёмыя паміж сабой і пісалі партрэты адзін аднаго. Гэтыя мастакі не зусім падобныя на гуманістаў Італьянскага Адраджэння. Тыя канфліктавалі паміж сабой. Якія ж тэмы хвалявалі італьянскіх гуманістаў? (Прыгожы, добры чалавек, абагульнены вобраз гарманічнага, дасканалага і прыгожага ў прыродзе, дабро і зло). Даведаемся, чым адрозніваліся мастакі Паўночнага Адраджэння ад Італьянскага. Звяртаецца ўвага на паняцці, запісаныя на дошцы, і даецца тлумачэнне ім.

Перад вамі ставіцца задача. У канцы ўрока сфармулюйце выснову пра тое, як разумелі сваё прызначэнне мастакі Паўночнага Адраджэння. Якія тэмы хвалявалі мастакоў XVI стагоддзя?

Аповяд настаўніка. У мастацтве эпохі Рэнесанса панаваў жывапіс. I багатыя, і не вельмі заможныя жыхары краін Заходняй Еўропы ўпрыгожвалі свае дамы творамі мастацтва. Гэта былі пейзажы (краявіды), партрэты (гэтыя жанры жывапісу ўзнікалі менавіта ў той час). Але самымі папулярнымі былі друкарскія гравюры на дрэве і медзі, так званыя "лятучыя лісткі", якія распаўсюджвалі вандроўныя гандляры.

Самым вядомым мастаком-гравёрам быў выхадзец з нямецкага горада Нюнберга — Альбрэхт Дзюрэр (1471 —1528), сын майстра-ювеліра. Гэта быў добра адукаваны чалавек — жывапісец, ювелір, тэарэтык мастацтва, матэматык, але самае галоўнае — выдатны графік. Сярод яго работ у першую чаргу варта адзначыць 15 вялікіх ксілаграфій (гравюр на дрэве) пад назАльбрэхт Дзюрэр. Аўтапартрет. 1493. Луўр. Парыж.вай "Апакаліпсіс". Менавіта так завецца адна з кніг Новага Запавету, вядомая як Адкрыццё святога Іаана Багаслова пра канец свету, пасланае яму Богам на востраве Патмос.

Чаму менавіта гэту тэму вылучыў мастак? У "Апакаліпсісе" апісаны будучы лёс свету і чалавецтва. Галоўная ідэя твора — чаканне страшнага Божага суда, калі на грэшнае чалавецтва абрынуцца жудасныя катастрофы. Праз увесь твор праходзіць сакральная лічба 7. Свет быў створаны Богам за 7 дзён, у гэтым былі ўпэўнены людзі XVI стагоддзя, і павінен існаваць 7 тысяч гадоў, а затым 7 анёлаў выльюць на грэшнікаў 7 чаш Божага гневу. XV стагоддзе — канец 7-га тысячагоддзя ад стварэння свету. Усе чакалі яго канца. Якім ён будзе? Дзюрэр стварыў ілюстрацыю да біблейскага тэксту ў гравюры "Чатыры коннікі". (Даецца тлумачэнне паняцця "гравюра").

Гравюра — друкаваны адбітак рэльефнага малюнка, нанесенага на драўляную дошку або металічную пласціну. Чытаем у "Апакаліпсісе": "I я бачыў, што Агнец зняў першую з сямі пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывёлаў, якая гаварыла як бы грымотным голасам: "Ідзі і глядзі". I я глянуў, і вось конь белы, і на ім коннік з лукам, і дадзены быў яму вянок, і выйшаў ён як пераможца і каб перамагчы.Альбрэхт Дзюрэр. Чатыры коннікі

I калі Ён зняў другую пячатку, я чуў другую жывёлу, якая гаварыла: "Ідзі і глядзі". I выйшаў другі конь, руды: і таму, хто сядзіць на ім, дадзена забраць святло з зямлі, каб забівалі адзін аднаго, і дадзены яму вялікі меч.

I калі Ён зняў трэцюю пячатку, я пачуў жывёлу, якая гаварыла: "Ідзі і глядзі". Я глянуў, і вось конь вараны, і на ім коннік, які меў меру ў руцэ сваёй. I я глянуў, і вось конь бледны, і на ім коннік, імя якому "смерць", і пекла ішло за ім, і дадзеная яму ўлада над чацвёртаю часткаю зямлі — умярцвляць мячом, і голадам, і морам, і звярамі зямнымі. I калі Ён зняў чацвёртую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за словы Божыя і за сведчанне, якое яны мелі".

Вяршыняй творчасці Дзюрэра з'яўляюцца так званыя "Майстарскія гравюры" з трох работ. Першая "Рыцар, смерць і д'ябал". Мы бачым рыцара, узброенага, але не ваяўнічага, а за ім на кані другі коннік, апрануты ў саван. Гэта — смерць. Смерць трымае пясочны гадзіннік, паказвае, што жыццё чалавецтва на зыходзе. I д'ябал са свіной галавой — увасабленне гідкага зла, якое запоўніла гэты свет. Але ўдалечыні мы бачым замак. Гэта нябесны горад. Нягледзячы ні на што, трэба верыць у дабро, радасць, шчасце.

Другая гравюра — "Святы Іеранім у келлі". Гэта вобраз вучонага чалавека, які займаецца інтэлектуальнай працай, самай годнай і духоўнай справай. Гэта ідэал жыцця, самы высокі яго сэнс. Так лічыць мастак. Спакойная і радасная праца ў Іераніма, калі ён заходзіць у сваю келлю, адзінае месца, дзе ён можа стаць самім сабой... I апошняя гравюра "Меланхолія". Меланхолікі дрэнна прыстасаваныя да зямных спраў, але ім даступна радасць адкрыццяў. Меланхолікі валодаюць добрай здольнасцю да творчасці. Менавіта такім лічыў сябе Дзюрэр. У сваіх творах ён расказваў пра сябе.

У яго шмат уласных партрэтаў. На адным з іх ён паказаў сябе ў вобразе Хрыста. Але такі сэнс атрымліваецца ад таго, што па-нямецку Хрыстос і хрысціянін пішуцца аднолькава. Ён проста хрысціянін.

Альбрэхт Дзюрэр. Рыцар,смерць і д'ябал Альбрэхт Дзюрэр. Святы Іеранім у келлі Альбрэхт Дзюрэр. Меланхолія

Партрэт Яна ван ЭйкаЯн ван Эйк (каля 1390—1441) — нідэрландскі мастак, свае творы падпісваў "Як умею". Гэтую фразу можна вымавіць і ганарліва, і сціпла, як бы саромеючыся ўласнага таленту. Паглядзіце на яго карціну і скажыце, што па подпісу можна сказаць пра мастака як пра чалавека? Твор названы "Партрэт Дж. Арнальфіні з жонкай". Італьянскі купец, які жыве ў Галандыі, заказаў сямейны партрэт. Мы бачым маладых, якія злучылі рукі ў знак клятвы ўзаемнай вернасці. Дарэчы, у той час лічыўся законным шлюб, заключаны без святара, але пры сведках і простай клятве адзін аднаму. Мастак адлюстраваў маладых у цеснай спальні, асветленай бакавым святлом, каля сцяны ложак. Карціна напоўнена сімвалічнымі знакамі. Намаляваны сабачка, туфлі, апельсіны, венік, чоткі. Паспрабуем расшыфраваць гэтыя сімвалічныя знакі. Каля ног маладых намалявана сабачка. Што можа сімвалізаваць гэта жывёла? (Адданасць, вернасць). Апельсін? (Радасць жыцця). Венік? (Чысціня духу). Чоткі? (Набожнасць).

Ян ван Эйк — адзін з заснавальнікаў мастацтва Ранняга Адраджэння ў Нідэрландах. Адзін з першых у Еўропе майстроў партрэта, які ў яго творчасці вылучыўся ў самастойны жанр: "Цімафей", "Партрэт Дж. Арнальфіні з жонкай", "Партрэт жонкі Маргарэты ван Эйк". Партрэтным вобразам мастака ўласцівы праўдзівая і дакладная перадача знешнасці чалавека і галоўных рыс яго характару. Ён адным з першых засвоіў пластычную манеру алейнага жывапісу, калі тонкія празрыстыя слаі фарбы накладваліся адзін паверх аднаго. Гэта тэхніка атрымала назву фламандскай манеры шматслойнага празрыстага пісьма.

Ян ван Эйк. Цімафей Ян ван Эйк. Партрэт Дж. Арнальфіні з жонкай Ян ван Эйк. Партрэт жонкі Маргарэты ван Эйк

Пітэр Брэйгель Старэйшы (1525—1569) атрымаў сваё прозвішча па месцы нараджэння, як і Леанарда да Вінчы. Большасць карцінПартрэт Пітэра Брэйгеля Старэйшага гэтага мастака — алегорыі. Ён часта хадзіў па вёсках, з'яўляўся на вяселлях, пераапрануўшыся селянінам. Для чаго? (Вучні разважаюць). На карціне "Сляпыя" мы бачым сляпога правадыра, які вядзе за сабой такіх жа сляпых. У Бібліі ёсць словы Хрыста: "Ці можа сляпы вадзіць сляпога? Ці не зваляцца яны абодва ў яму? Аб чым гаворыць мастак у сваёй карціне? Аб фізічнай слепаце ці аб слепаце духоўнай? (Прырода вечная, а дарога сляпых — гэта жыццёвы шлях людзей, якія памыляюцца).

Пітэр Брэйгель Старэйшы — мастак, дзякуючы якому пейзаж сфарміраваўся ў выяўленчым мастацтве як жанр.

 

Пітэр Брэйгель Старэйшы. Сляпыя Пітэр Брэйгель Старэйшы. Паляўнічыя на снезе
Пітэр Брэйгель Старэйшы. Вавілонская вежа Пітэр Брэйгель Старэйшы. Сялянскі танец

Партрэт Хіеранімуса БосхаНідэрландскі мастак Хіеранімус Босх (1460— 1516). Ужо будучы вопытным майстрам Босх напісаў карціну "Воз сена". Цэнтральная частка твора адлюстроўвае зямны свет, асноўную частку кампазіцыі займае вялізны воз, нагружаны сенам. Сена азначае спакусы людзей: уладу, багацце, ушанаванне, асалоды. У гібельную пагоню за сенам уцягваюцца і простыя людзі, і манахі, і знаць. Кола воза бязлітасна душыць непаспяваючых няўдачнікаў. На сене ўтульна размясціліся дурасліўцы лёсу. Яны не заўважаюць, што пачвары, запрэжаныя ў воз, цягнуць яго прама ў пекла. Гэтая карціна — частка трыпціха на правай створцы алтара, прызначанага не для малітвы, а хутчэй для роздуму.

Што ж хацеў сказаць мастак у сваім творы? Бессэнсоўнасць шляху, па якім пайшло чалавецтва пасля выгнання Адама і Евы з раю. Мастак хоча падкрэсліць марнасць зямных пошукаў людзей і іх нікчэмнасць, якая раскрываецца ў нідэрландскай прымаўцы: "Свет — гэта воз сена, і кожны стараецца ўварваць з яго колькі можна". Пераклікаецца з гэтай карцінай змест твора Босха "Сад уцех", дзе паказаны грэшны спосаб жыцця людзей і адчуванне будучых сусветных катастроф. I сапраўды такія катастрофы здарыліся. Я маю на ўвазе Першую і Другую сусветныя войны.

Мастак неаднаразова звяртаўся да сюжэтаў з цыкла пакутаў Хрыста. Самая хвалючая з іх — карціна "Нясенне крыжа". Уся яе прастора запоўнена выявамі людзей: ціснуцца фізіяноміі стражнікаў, катаў, бяздзейных разявакаў, грубых і пачварных. Яшчэ больш страшнымі робяць гэтых асоб іх фанатычная жорсткасць, жывёльная абыкавасць, тупая злараднасць. На фоне гэтага людскога звярынца асабліва прыгожымі здаюцца спакойныя і лагодныя асобы Хрыста і Святой Веранікі, у руках якой хустка з нерукатворнай выявай Хрыста. Хрыстос ідзе насустрач сваёй смерці направа, а Вераніка — налева, у свет жывых.

Ці меў права мастак так паказаць чалавека? Успомніце біблейскі сюжэт. Ці можна назваць Босха гуманістам? (Так, ён пісаў для таго, каб накіраваць людзей да справядлівага жыцця).

Хіеранімус Босх. Воз сенаХіеранімус Босх. Сад уцех. Фрагмент

Хіеранімус Босх. Нясенне крыжа. Фрагмент

Замацаванне новага матэрыялу

Заданне. Вызначце характэрныя рысы ў творчасці мастакоў Паўночнага Адраджэння. (Росквіт жывапісу, цікавасць да праблем, якія хвалявалі сучаснікаў, апавяданне пра звычайнага чалавека, крытыка з аганаў грамадства, заклік да людзей жыць справядліва).

Заданне. Складзіце табліцу "Характэрныя прыкметы Ітатьянскага і Паўночнага Адраджэння".

Характэрныя прыкметы Італьянскага і Паўночнага Адраджэння

Табліца 3

Настаўнік прапануе вучням даць азначэнне паняццю гуманізм.

Высновы. Гуманізм — гэта .... (сукупнасць ідэй і поглядаў эпохі Адраджэння, што вылучылі на першы план асобу чалавека і патрабавалі шанавання яго годнасці і любові да яго. Ідэі гуманізму садзейнічаліразвіццю культуры і навукі, удасканаленню маральных паводзін людзей).

Пытанні для самаацэнкі: Што значыць быць праведнікам? Чаму іх мала? Ці можна лічыць прыкметай праведнасці сумленне і дакладнае выкананне сваёй работы? А як вы ацэньваеце сваю работу на ўроку?

Пасля гэтага настаўнік выстаўляе адзнакі, каменціруючы іх.

Дамашняе заданне: прачытаць па вучэбным дапаможніку § 6. Па выбару: пісьмова заданне 3 (на с. 42) або скласці крыжаванку, выкарыстоўваючы матэрыял § 6.

На наступным уроку праверка дамашняга задання праводзіцца па наступных пытаннях:

1. Да якіх слаёў грамадства ў большай ступені было накіравана мастацтва Паўночнага Адраджэння? (Да гараджан і купцоў, сярэдніх слаёў грамадства).

2. Падумайце, ці папулярным было тэатральнае мастацтва ў народных масах? (У 1б00 г . у Лондане — горадзе з насельніцтвам каля 200 тысяч чалавек — дзейнічала 9 тэатраў, кожны з іх змяшчаў да тысячы чалавек).

3. Чым вы можаце растлумачыць прысутнаспь драматычных вобразаў і трагічнага светаўспрымання ў мастацтве? (Рэальнае жыцце ў Еўропе XVI стагоддзя было насычана мноствам трагічных падзей: рэлігійныя войны, антыфеадальныя паўстанні са шматлікімі людскімі ахверамі).

Заключнае слова настаўніка. Сёння мы вельмі шмат гаварылі пра чалавека, пра дабро і зло, аб набожнасці і грахоўнасці, аб праведнасці. Гэтыя праблемы вельмі сучасныя. Людзі ў мінулым разумелі, як важна было ўсвядоміць свае добрыя і дрэнныя справы і ўчынкі, а таксама шчыра пакаяцца...

Я жадаю вам пражыць жыццё так, каб сумлевне вас пасля ніколі не мучыла, што вы здзейснілі кепскі ўчынак. Хай давядзецца вам раскайвацца толькі за дробязі.

Дадатак


Варыянт I

крыжаванка 1

Па гарызанталі: 1. Чалавек, не згодны з вучэннем царквы. 3. Заснавальнік пратэстанцкай царквы ў Германіі. 4. Рэлігія, дамінуючая на поўдні Германіі. 5. Праціўнік рымска-каталіцкай царквы ў эпоху Рэфармацыі. 6. Правадыр народнай Рэфармацыі ў Германіі. 7. Імператар, праціўнік Лютэра. 8. Дакумент аб адпушчэнні грахоў, які за грошы давала царква. 9. Германская зямля, уякой пачалося паўстанне Мюнцэра. 10. Пасрэднік паміж Богам і чалавекам (па Лютэру).

Па вертыкалі: 2. Назва грамадскага руху за змены ў каталіцкай царкве.

Адказы на крыжаванку

Па гарызанталі: 1. Ерэтык. 3. Лютэр. 4. Каталіцызм. 5. Пратэстант. 6. Мюнцэр. 7. Карл. 8. Індульгенцыя. 9. Цюрынгія. 10. Біблія.

Па вертыкалі: 2. Рэфармацыя.

Варыянт II

крыжаванка 2

Па гарызанталі: 4. Прыхільнік кальвінізму ў Францыі. 5. Сябар "Таварыства Ісуса". 6. Знак-сімвал хрысціянства. 7. Заснавальнік плыні ў пратэстантызме. 9. Стваральнік і першы кіраўнік ордэна езуітаў. 10. Імя караля Англіі, які стаў кіраўніком англіканскай царквы.

Па вертыкалі: 1. Горад, які даў прытулак Кальвіну. 2. Англійскія пратэстанты-радыкалы. 3. Хрысціянскі святы, чый дзень шануецца 24 жніўня. 8. Горад, у якім быў прыняты першы ў Еўропе эдыкт (закон) аб свабодзе веры.

Адказы на крыжаванку

Па гарызанталі: 4. Гугенот. 5. Езуіт. 6. Крыж. 7. Кальвін. 9. Лаёла. 10. Генрых.
Па вертыкалі: 1. Жэнева. 2. Пурытане. 3. Варфаламей. 8. Нант.

Copyright © 2010  - 2013    СШ №7 г. Бреста. Республика Беларусь. Капуза Н.В.

К началу страницы