Средняя  школа  №7

г.  Бреста

Учитель высшей категории Капуза Надежда Валентиновна

"Залаты век" рускай культуры

Капуза Надежда Валентиновна и ее ученица Настя Вашкевич - призеры республиканского конкурса

Надежда Валентиновна Капуза - учитель высшей категории, победитель школьного конкурса "Учитель года - 2008".

Надежда Валентиновна является руководителем творческой группы учителей истории и обществоведения Московского района г. Бреста (Использование передовых педагогических технологий в учебном процессе).

Ее ученики неоднократно становились победителями и призерами предметных олимпиад.

По результатам 5-го республиканского конкурса научно-исследовательских работ, посвященных 65-летию освобождению Беларуси награждена дипломом 2-й степени за особый вклад в развитие творческих способностей талантливой молодежи.

Дипломант XV республиканской выставки научно-методической литературы, педагогического опыта и творчества учащейся молодежи «Я – ГРАМАДЗЯНІН БЕЛАРУСІ».

Ее работа "Залаты век" рускай культуры" опубликована в журнале "Беларускі гістарычны часопіс" №10, 2009 г.


 

Методыка. ВопытКАПУЗА Надзея Валянцінаўна — настаўніца гісторыі СШ № 7 г. Брэст.
Нарадзілася ў вёсцы Літоўск Драгічынскага раёна. Закончыла філасофскі факультэт БДУ імя У.І. Леніна ў 1980 г. Працавала ў Брэсцкім гарадскім выканкаме.

VIII клас

Тэкст параграфа "Руская навука і культура ў першай палове XIX ст." вучэбнага дапаможніка перанасычаны прозвішчамі і фактамі. Іх просты пераказ не можа задаволіць настаўніка, бо галоўная задача ўрока — закрануць душу вучня, а гэта магчыма, калі звярнуцца да асобы дзеяча навукі, культуры, мастацтва. Трэба ўлічваць і тое, што прадмет "Сусветная і айчынная мастацкая культура" выключаны з праграмы і падаецца лагічным кампенсаваць некаторыя тэмы на уроках гісторыі. Таму я паспрабавала выкарыстаць у якасці дадатковых матэрыялаў да урока інфармацыю пазнавальнага і займальнага характару. Акрамя таго, даволі цяжка яшчэ знайсці на ўроку час і для гутаркі пра навуку. Я даю вучням дамашняе заданне — з дапамогай настаўнікаў-прадметнікаў даказаць на наступным уроку, што для рускай навукі першая палова XIX ст. была "залатым часам". Пра дапамогу вучням з боку настаўнікаў я папярэдне дамаўляюся з калегамі.Беларускі гістарычны часопіс

Мэта і задачы ўрока: пазнаёміць вучняў з дасягненнямі рускай культуры XIX ст., замацаваць веды пра розныя стылі ў літаратуры і мастацтве, выхоўваць у вучняў грамадзянскую пазіцыю праз знаёмства з жыццём і творчасцю дзеячаў расійскай культуры.

Метады навучання — пошукавы і творчы.

Тып урока —  вывучэнне новага матэрыялу.

Забеспячэнне ўрока: Сусветная гісторыя Новага часу, XIX — пачатку XX ст.: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / Пад рэд. У.С. Кошалева. Мн., 2005; карта "Расія ў XIX ст.", рэпрадукцыі карцін па тэме, слайды з выявамі помнікаў архітэктуры і скульптуры, дыск з музыкай, карткі з заданнямі.

Афармленне класнай дошкі

На дошцы запісваюцца тэма ўрока, эпіграф, ключавое слова — доблесць, прозвішчы мастакоў, скульптараў і архітэктараў, паняцці, даты.

План урока

I. Праверка дамашняга задання.
II. Вывучэнне новага матэрыялу.
1. Адукацыя.
2. Навука ў Расіі.
3. Літаратура.
4. Архітэктура і скульптура.
5. Жывапіс.
6. Тэатр і музыка.
III. Замацаванне новага матэрыялу.
IV. Дамашняе заданне.

Эпіграф:
"Пока свободою горим,
пока сердца для чести живы,
мой друг, Отчизне посвятим
души прекрасные порывы»".

А.С. Пушкин

Паняцці: асветны абсалютызм, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, Эрмітаж.

Асобы: вучоныя: Мікалай Лабачэўскі, Мікалай Зінін, Васіль Струвэ, Мікалай Пірагоў, Мікалай Карамзін, Фадзей Белінсгаўзен, скульптар Пётр Клот, архітэктар Карл Росі, мастакі: Аляксандр Іваноў, Карл Брулоў, Павел Фядотаў, артысты Міхаіл Шчэпкін, Павел Мачалаў, кампазітар Міхаіл Глінка.

Даты: 1812 г., 25 снежня 1825 г., 1852 г.

табліца

Ход урока

Арганізацыйны момант. Гучыць раманс М. Глінкі на верш А. Пушкіна "Я помню чудное мгновенье".

Уступнае слова настаўніка.

Ёсць у гісторыі Расіі перыяд (першая палова XIX ст.), які называюць "залатым векам" рускай культуры. Менавіта так гучыць і тэма нашага ўрока. Пачалі мы яго цудоўным творам.  Яго аўтарамі з'яўляюцца два генія: паэт Аляксандр Пушкін і кампазітар, наш зямляк Міхаіл Глінка. 3 творчасцю Пушкіна вы добра знаёмы з урокаў літаратуры, з творчасцю Глінкі — з урокаў музыкі. Нагадаю, што Міхаіл Глінка — аўтар вядомых опер "Руслан і Людміла" і "Жыццё за цара", якая пазней пачала называцца "Іван Сусанін". Створаны ў XIX стагоддзі  раманс натхняе і сёння.

Ганна Пятроўна Керн, пачуццё да якой натхніла А.С. Пушкіна
на стварэння вядомага верша,  і яе дачка Кацярына, муза М. Глінкі

Якія пачуцці выклікала ў вас музыка? (Ідзе размова пра рамантызм і яго рысы ў мастацтве, а таксама пра характэрныя рысы класіцызму). Ёсць і падзеі, якія выходзяць далека за рамкі свайго часу. Да іх адносяцца Айчынная вайна 1812 г. і паўстанне дзекабрыстаў.

Я прасіла вас паразважаць дома над пытаннямі: Дзекабрысты — гэта дзяржаўныя злачынцы ці нацыянальныя героі, ахвяры ці пераможцы? Чаму яны не перамагалі? (Вучні выказваюць свае меркаванні, аргументуюць іх).

Праверка дамашняга задання

Заданне 1. Якія падзеі адбыліся ў наступныя гады (настаўнік пералічвае даты: 1812 г., 1825 г., якія запісаны на дошцы, а вучні называюць падзеі).

Заданне 2. (Раздаюцца карткі з тэкстам). Устаўце прапушчаныя ў тэксце словы.

"Расійскае грамадства ў першай палове XIX ст. было саслоўным. Прывілеяваным саслоўем было ... (дваранства). Ад падушнага падатку, рэкруцкай павіннасці і цялесных пакаранняў вызваляліся ... (купцы і духавенства). Асноўную масу насельніцтва складалі ... (сяляне). Гэта саслоўе падзялялася на катэгорыі ... (памешчыцкія, дзяржаўныя, манастырскія). У першай палове XIX стагоддзя павялічылася колькасць інтэлігенцыі (людзей разумовай працы): дробныя чыноўнікі, пісьменнікі. юрысты, настаўнікі, урачы, інжынеры. Гэты слой насельніцтва складалі выхадцы з розных саслоўяў і чыноў па "Табелі аб рангах", і іх называлі... (разначынцы.)".
 

Заданне 3. (Раздаюцца карткі з тэкстам). Прачытайце тэкст і адкажыце на пытанні. "Павел I, Аляксандр I і Мікалай І валодалі, а не кіравалі Расіяй, праводзілі ў ёй свой дынастычны, а не дзяржаўны інтарэс". "14 снежня паказала і выпадковаму цару, і прыдворнай знаці іх агульнага ворага — дваранскую еўрапейскі адукаваную і захопленую ў паходах вызваленчымі ўплывамі Захаду гвардзейскую афіцэрскую моладзь. 3 вольным духам у грамадстве спадзяваліся справіцца жандармскім розумам, а з сялянскім народам — прыстаўленымі да яго піяўкамі ў выглядзе памешчыкаў. Алясандр I адносіўся да Расіі, як чужынец, труслівы і хітры дыпламат, Мікалай I, таксама як чужынец і таксама напалоханы. Але ад страху больш упарты шпік". (Ключевский В.О. Сочинения. Т. 9. М., 1990. С. 361, 362.)

Пытанні да тэксту:
1. Прааналізуйце прыведзеныя В.В. Ключэўскім ацэнкі і выкажыце сваё стаўленне да іх, аргументуйце свае погляды.
2. Якая галоўная ідэя тэксту?
3. Як звязаны паміж сабой 1812 і 1825 гады? (Прыкладныя разважанні вучняў: Расія адставала ад краін Еўропы. Гэта хвалявала патрыятычна настроеных грамадзян, але мала цікавіла ўрад. Прыгонніцтва — цяжкі перажытак феадалізму — быў сорамам Расіі. Мікалай I стварыў сістэму палітычнага вышуку і нагляду).

II. Вывучэнне новага матэрыялу.

1. Адукацыя. У 1820-х гадах царскі ўрад прапагандаваў "тэорыю афіцыйнай народнасці", аснову якой складалі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Палітыка асветы мела выразна класавы характар. Доступ да адукацыі мелі толькі прывілеяваныя саслоўі (духавенства, дваранства, купцы). У 1802 г. было створана Міністэрства народнай асветы для кіравання асветніцкімі ўстановамі.

У першай палове XIX ст. паступова складваецца сістэма адукацыі. Вышэйшую адукацыю атрымлівалі ва універсітэтах, адкрываліся спецыяльныя ўстановы. Існавалі ліцэі ў Царскім Сяле, Яраслаўлі і Нежыне. Дзейнічала больш за 40 гімназій і 439 павятовых вучылішчаў. Пры цэрквах адкрываліся царкоўнапрыходскія школы, але іх было ўсяго 288. Заможныя людзі аддавалі сваіх дзяцей вучыцца ў пансіёны (прыватныя школы).

2. Навука ў Расіі.
Заданне.
Запоўніце табліцу "Дасягненні рускіх вучоных у першай палове XIX ст."

табліца

3. Літаратура
Вучні атрымліваюць карткі для работы з паняццямі і складання табліцы.


Даведка

Работа над паняццямі
Што азначае асветны абсалютызм? Спачатку ўспомніце, што азначае паняцце "абсалютызм".
Абсалютызм — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада неабмежавана належыць адной асобе; самадзяржаўе, абсалютная манархія. Асветны — які мае дачыненне да асветы.
Асветны абсалютызм — самадзяржаўе, якое займаецца асветніцтвам, пашырае веды.
Класіцызм — напрамак у мастацкай літаратуры і мастацтве XVII — пачатку XIX ст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці. (Прыклад у літаратуры: вершы Г. Дзяржавіна).  Класіцызм у мастацтве арыентаваны на выкарыстанне ў творах біблейскіх і міфалагічных сюжэтаў.
Рамантызм — напрамак у літаратуры і мастацтве канца XVIII — першай паловы XIX ст., прыхільнікі якога змагаліся з канонамі класіцызму, выстаўлялі на першы план інтарэсы асобы і пачуццё, выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы. (Прыклады ў літаратуры: балады В.А. Жукоўскага "Святлана", "Вадзім", раннія творы А.С. Пушкіна (паэма "Руслан і Людміла"), М.Ю. Лермантава (паэма "Мцыры" ), аповесці М.В. Гогаля "Вечары на хутары ля Дзіканькі").
Сентыменталізм — напрамак у літаратуры і мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст., які характарызуецца асаблівай увагай да душэўнага свету чалавека, да прыроды і разам з тым ідэалізуе рэчаіснасць. (Прыклад: апавяданне "Бедная Ліза" М.М. Карамзіна, элегія "Вечар" В.А. Жукоўскага. У жывапісе — паркавыя пейзажы С.Ф. Шчадрына, партрэты У.Л. Баравікоўскага).
Рэалізм — напрамак у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне аб'ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. (Прыклад: аповесць "Капітанская дачка" А.С. Пушкіна, раман "Герой нашага часу" М.Ю. Лермантава, камедыя "Гора ад розуму" А.С. Грыбаедава).
Крытычны рэалізм — напрамак у літаратуры і мастацтве, які накіраваны на крытычнае асэнсаванне рэчаіснасці. (Прыклад: камедыя "Рэвізор" М.В. Гогаля, апавяданні “Запіскі паляўнічага" I.С. Тургенева).

Заданне. Аформіце табліцу
"Напрамкі ў рускай мастацкай літаратуры першай паловы XIX ст.".

табліца

Настаўнік. Мы ўспомнілі пра гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя, навука, літаратура, мастацтва першай паловы XIX ст. Патрыятычны ўздым пачатку XIX ст. стварыў умовы для творчасці плеяды знакамітых архітэктараў, скульптараў, паэтаў, мастакоў. Паглядзіце на выявы помнікаў архітэктуры і скульптуры таго часу.

Ключавое слова нашай сённяшняй размовы — доблесць. А вы ведаеце, што ў Санкт-Пецярбургу, у тагачаснай сталіцы Расіі, ёсць вуліца Доблесці? Доблесць — гэта выключна воінскі атрыбут ці не? (Адказ. Доблесць як якасцъ чалавечых паводзін і служэння людзям выяўляецца ў любой дзейнасці).

Вучням прапануецца звярнуцца да задання на с. 136 вучэбнага дапаможніка, прачытаць выказванне паэта Мікалая Гнедзіча. Тагачасныя мастакі стваралі творы грамадзянскага зместу і праславіліся высокімі грамадзянскімі ўчынкамі. На уроку дэманструюцца слайды, на якіх паказаны творы архітэктуры, скульптуры і жывапісу "залатога веку" рускай культуры.

4. Архітэктура і скульптура.
Славу і вядомасць архітэктару Андрэю Вараніхіну прынёс галоўны твор яго жыцця — Казанскі сабор. Узведзены па ініцыятыве імператара Паўла I, якому спадабаўся сабор святога Пятра ў Рыме, і ён вырашыў, каб падобнае збудаванне было і ў Санкт-Пецярбургу. Сабор быў пабудаваны незадоўга перад вайной 1812 г. Але менавіта ён стаў пантыёнам 1812 г. Адсюль пасля малебну Міхаіл Кутузаў ад'язджаў на фронт. У саборы ён і пахаваны. Тут захоўваюцца трафейныя сцягі ад гарадоў, захопленыя ў французаў.

У 1837 г. перад Казанскім саборам былі ўстаноўлены выкананыя скульптарам Барысам Арлоўскім помнікі М.І. Кутузаву і М.Б. Барклаю-дэ-Толі.

Казанскі сабор. 1801-1811 гг.  Архітэктар А.Н. Вараніхін

Казанскі сабор. 1801-1811 гг.  Архітэктар А.Н. Вараніхін

Помнік М.Б. Барклаю-дэ-ТоліПомнік М.І. Кутузаву

1837 г. Скульптар Барыс Арлоўскі. Помнікі М.І. Кутузаву
і М.Б. Барклаю-дэ-Толі перад Казанскім саборам.

У 1819 г. архітэктар Карл Росі пачаў будаўніцтва на плошчы перад Зімнім палацам будынка Галоўнага штаба і ваеннага Міністэрства, якія і цяпер уражваюць грандыёзнасцю размаху (агульная працягласць фасадаў дасягае 500 метраў). У выніку ўтварылася Дварцовая плошча, якая па задумцы К. Росі стала цэнтрам сталіцы. У 1830 — 1834 гг. архітэктар Аўгуст Манферан устанавіў у цэнтры плошчы Александрыйскую калону. Чаму Александрыйскую? (У гонар імператара Аляксандра I.) Шэдэўрам творчасці Манферана стаў Ісакіеўскі сабор, які будаваўся 40 гадоў (1818 — 1858 гг.). Самай важнай падзеяй у архітэктурным жыцці расійскай сталіцы першай паловы XIX ст. было будаўніцтва гэтага храма-помніка ў гонар перамогі ў Айчыннай вайне 1812 г. Сабор упрыгожваюць велізарныя паліраваныя гранітныя калоны. У афармленні будынка выкарыстаны мармур. Стварэнне Ісакіеўскага сабора завяршыла фарміраванне архітэктурнага цэнтра Санкт-Пецярбурга. Упрыгожаннем горада стаў і будынак Адміралцейства (архітэктар Андрыян Захараў).

Дварцовая плошча. Александрыйская калона. Будынак Галоўнага штаба і ваеннага Міністэрства.

Дварцовая плошча. Архітэктар Аўгуст Манферан. Александрыйская калона.
Архітэктар Карл Росі. Будынак Галоўнага штаба і ваеннага Міністэрства.

Аўгуст Манферан. Ісакіеўскі сабор, які будаваўся 40 гадоў (1818 — 1858 гг)

Аўгуст Манферан. Ісакіеўскі сабор, які будаваўся 40 гадоў (1818 — 1858 гг)

Будынак Адміралцейства (архітэктар Андрыян Захараў).Будынак Адміралцейства (архітэктар Андрыян Захараў).

Будынак Адміралцейства (архітэктар Андрыян Захараў)

У 1840—1850-х гг. на Неўскім праспекце былі ўстаноўлены чатыры бронзавыя скульптуры Пятра Клота. 3 зараджэннем капіталістычных адносін узнікае новы тып будынкаў — даходныя дамы, у якіх меліся паверхі пад магазіны, гасцініцы, рэстараны, канторы. У 1830—1860-х гг.  будуюцца гандлёвыя дамы. У 1848 г. на Неўскім праспекце ўзнікае Пасаж. Рускі горад першай паловы XIX ст. цяжка ўявіць без шматлікіх арак, абеліскаў, помнікаў.

Утаймавальнік каня. Скульптар П. Клот.

Утаймавальнік каня. Скульптар П. Клот

1848 г. Пасаж.

1848 г. Пасаж

Што сталася з Масквой падчас вайны 1812 г.? (Пажар знішчыў горад). Правядзеннем аднаўленчых работ займалася "Камісія для адбудовы Масквы" (1813—1843 гг.). У 1817 г. быў прыняты новы план забудовы Масквы. Выкананне плана кантраляваў архітэктар Восіп Бавэ. Мы бачым яго твор — Вялікі тэатр. Створаны ансамблі на Краснай і Тэатральнай плошчах.
У 1818 г. на Краснай плошчы адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Мініну і Пажарскаму. Ён быў выкананы Іванам Мартасам. Хто такія Мінін і Пажарскі? (Гэта нацыянальныя героі Расіі XVII ст.).

Восіп Бавэ. Вялікі тэатр.

Восіп Бавэ. Вялікі тэатр

Помнік Мініну і Пажарскаму. Скульптар І. Мартас.

Помнік Мініну і Пажарскаму. Скульптар І. Мартас

5. Жывапіс.
Для эфектыўнай работы на гэтым уроку неабходна ўспомніць пра азначэнні розных стыляў у мастацтве (гл. даведку "Работа над паняццямі").
Перад пачаткам аповяда пра жывапіс настаўнік прапануе вучням аформіць наступную табліцу падчас тлумачэння.


"Рускі жывапіс у першай палове XIX ст."

табліца

Мастаком, які найбольш глыбока выразіў ідэі і творчыя пошукі сваёй эпохі, стаў Аляксандр Іванаў. Рашэнне працаваць над тэмай "Яўленне Хрыста народу" вызначыла лес мастака на многія гады. 3 гэтага моманту пачынаецца подзвіг мастака, які правёў велізарную падрыхтоўчую працу, вывучаў класічныя творы, паехаў у Палесціну, стварыў мноства эскізаў і малюнкаў. У выніку яго карціна ўзрушыла сучаснікаў. Сама асоба і жыццё Іванава натхняла мастакоў на бескарыслівае служэнне мастацтву і людзям. Евангельскі сюжэт карціны трактуецца як рэальная гістарычная падзея, асноўны змест якой — абнаўленне "старога свету" хрысціянствам з яго ідэаламі роўнасці і духоўнага адраджэння людзей. Якую, на наш погляд, ідэю выразіў сваім творам мастак? (Паказаў думкі прыгнечанага народа, яго імкненне да свабоды, праўды і справядлівасці на зямлі).

Аляксандр Іванаў. Яўленне Хрыста народу.

Аляксандр Іванаў. "Яўленне Хрыста народу"

Пакаранне і высылка дзекабрыстаў узрушыла мастака. Яго папракалі ў спачуванні мяцежнікам і пагражалі высылкай, а таму ён пакінуў Расію і жыў у Рыме. Улады баяліся, што мастак далучыцца да рэвалюцыйнай дзейнасці ў Італіі. Яго папярэдзілі, каб трымаўся ў баку ад палітыкі, а ў хуткім часе Мікалай I адлічыў яго з ліку прафесараў Акадэміі мастацтваў. Іванаў пісаў шмат карцін пра сацыяльную драму Расіі.

Аднак у той час сярод іншых жанраў жывапісу пераважаў гістарычны. Яго прадстаўніком быў Карл Брулоў. У 10 гадоў Карл паступіў у Санкт-Пецярбургскую акадэмію мастацтваў і там лічыўся лепшым рысавальшчыкам. Ён закончыў Акадэмію з залатым медалём, за што быў узнагароджаны паездкай у Італію.

Заканчваўся час яго вандроўкі па Італіі, а Брулоў яшчэ не прыступаў да гістарычнай карціны на антычны сюжэт, як было агаворана ва ўмовах паездкі. Сюжэт карціны ўзнік нечакана. 3 сынам рускага пасла ў Фларэнцыі ён трапіў на раскопкі горада Пампеі, які знік пры вывяржэнні вулкана Везувій. Сярод цішыні мёртвага горада мастак ясна ўявіў сабе жахлівую карціну нечаканай гібелі яго жыхароў. Хмары з попелу і камянёў, сполахі і маланкі, землятрус. Так узнікла ідэя маштабнай карціны. А праз 20 гадоў цяжкай працы нарадзілася знакамітае палатно "Апошні дзень Пампеі", якое прынесла аўтару сусветную славу. У 1834 годзе "Апошні дзень Пампеі" быў выстаўлены на парыжскім Салоне. Французская Акадэмія мастацтваў прысудзіла Брулову залаты медаль.

Карл Брулоў. Апошні дзень Пампеі.

Карл Брулоў. "Апошні дзень Пампеі"

Карл Брулоў быў прафесарам Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Для моладзі ён стаў вельмі аўтарытэтным мастаком. У свецкім коле Брулова называлі не інакш як "боскі Карл". А вось з царскім дваром у мастака часта ўзнікалі непаразуменні. Ён так і не напісаў партрэт Мікалая I, а партрэт імператрыцы, над якім пачаў працаваць, знішчыў. Працуючы над роспісамі Ісакіеўскага сабора, мастак прастудзіўся. На жаль, хваробу вылечыць не ўдалося. Пражыў мастак усяго 53 гады. Асабістае жыццё яго не склалася. Тая жанчына, якую ён пісаў на партрэтах і самааддана кахаў, так і не стала яго жонкай. Гэта знакамітая графіня Юлія Самойлава. Мы можам бачыць яе на партрэтах, карціне "Вірсавія" і інш. Ва ўсіх жанчын, якіх маляваў Карл Брулоў, твар адной і той жа жанчыны — Юліі Самойлавай. Яна адлюстравана на карціне "Апошні дзень Пампеі" цэлых тры разы: смяротна бледны твар маладой маці, прыкрываючай целам маленкага сына – гэта яна, пампеянка з двума дачкамі, пртуліўшыміся да яе – гэта яна, у левым кутку зверху малады мастак і дзяўчына з гарлачыкам на галаве – гэта яна і сам Брулоў.

Арэст Кіпрэнскі — выпускнік Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў — пісаў партрэты герояў вайны 1812 г. "Партрэт Я.У.  Давыдава" — гэта вобраз новай эпохі. Яўграф Давыдаў, стрыечны брат славутага Дзяніса Давыдава, паказаны адважным рыцарам, мяцежным і летуценным. У гэтым выражана высакародства яго душы — патрыёта, гатовага скласці галаву за Айчыну. Мастаком выкарыстана цудоўная каляровая гама: сіне-чорнае неба і аліўкавае лісце, якія адцяняюць кучаравую галаву героя.
Які настрой стварае карціна? Мажорны ці мінорны? Чаму мы лічым партрэт рамантычным? (Праяўляецца цікавасць да ўнутранага стану героя, захапленне ім).
За гэты партрэт мастак атрымаў званне акадэміка. Прыйшоў трагічны 1825 г. Год сутыкнення высокіх намераў і загінуўшых надзей. Для Кіпрэнскага, які быў западозраны ў сувязях з дзекабрыстамі, наступілі цяжкія часы. Ён выехаў у Італію. "Тут талентаў зусім не патрэбна", — пісаў ён Пушкіну. "Партрэт А.С. Пушкіна" — адна з лепшых работ Кіпрэнскага. Партрэт напісаны з натуры па заказу ліцэйскага сябра паэта Антона Дэльвіга. Гэта ідэалізаваны вобраз творчай асобы.
Якая тэма лягла ў аснову партрэта? (Тэма свободы).  Чаму? (Менавіта гэтая праблема хвалявала перадавых людзей таго часу).
Кіпрэнскаму не наканавана было вярнуцца ў Расію. Як запавет гучаць яго словы: "3 грэблівасцю, не звяртаючы ўвагі на зайздрасць, цвёрдаю нагою я заўсёды ішоў наперад, ведаючы, што час заўсёды адкрые ісціну".
Што можна сказаць пра яго не як мастака, а як пра чалавека? (Ён быў незадаволены навакольным светам, шукаў у чалавеку ўзнёслы пачатак. Маляваў сваіх герояў у лепшыя іх хвіліны і сам імкнуўся жыцъ высокім духоўным жыццём).

Арэст Кіпрэнскі. Партрэт А.С. ПушкінаАрэст Кіпрэнскі. Партрэт Партрэт Я.У. Давыдава.

Арэст Кіпрэнскі. Партрэт Я.У. Давыдава.              Арэст Кіпрэнскі. Партрэт А.С. Пушкіна

 
А.Кіпрэнскі. Аўтапартрэт.Васіль Трапінін. Партрэт Брулова.

Васіль Трапінін. Партрэт Брулова.          

Арэст Кіпрэнскі. Аўтапартрэт.

Творчаспь Васіля Трапініна, прыгоннага мастака, адрозніваецца ад манеры Арэста Кіпрэнскага. У яго свая манера пісьма, у яго герояў няма асобага ўнутранага хвалявання. Яны паводзяць сябе спакойна. Такім з'яўляецца партрэт К.П. Брулова, у якім праяўляюцца рысы сентыменталізму і рамантызму . У партрэтах Трапініна праўда характараў і праўда абставін. Мастак праяўляе цікавасць да акалічнасцей. Гэта цікавасць прывяла да узнікнення асобнага віду карцін, у якіх партрэт аб'ядноўваецца з бытавым жанрам. У карцінах "Залаташвачка", "Каруначніца" прысутнічаюць і вобраз, і дзеянне, тут якраз і бачны сінтэз двух жанраў. Перад намі ідэалізаваны вобраз маладой жанчыны за працай.

Васіль Трапінін. Залаташвачка.Васіль Трапінін. Каруначніца.

Васіль Трапінін. "Каруначніца", "Залаташвачка".

Васіль Трапінін. Аўтапартрэт

Васіль Трапінін. "Аўтапартрэт"

Двойчы мастак пісаў аўтапартрэты. Што можна сказаць на аснове іх пра асобу мастака? (Акруглы твар, дабрадушны. У памяці нашчадкаў застаўся вобраз вялікага добрага чалавека, які ўзбагаціў рускае мастацтва сваёй творчасцю).

Настаўнік. У 1830 г. у Маскве было адкрыта Маскоўскае вучылішча жывапісу і скульптуры. Выкладчыкі гэтай установы выхоўвалі ў навучэнцаў цікавасць да жыцця людзей розных грамадскіх слаёў, перш за ўсё да сялян. Найбольш поўна новыя прынцыпы рэалістычнага жывапісу, характэрныя для мастацтва 1840-х гадоў, праявіліся ў творчасці Паўла Фядотава. Упершыню ў рускім бытавым жанры Фядотаў паспрабаваў даць крытычны аналіз паўсядзённага побыту. Жывапісец не адразу прыйшоў у мастацтва. Знаходзячыся на ваеннай службе, ён наведваў вячэрнія класы Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у 1846 г. Першая яго значная карціна "Свежы кавалер". Прапаную вам даць характарыстыку героям карціны. (Абмежаваныя, фанабэрыстыя, ганарлівыя.) Праз два гады мастак напісаў карціну "Сватаўство маёра". Займальны сюжэт, вострыя характарыстыкі і цудоўны жывапіс. На выстаўцы сам аўтар расказваў наведвальнікам пра свае работы іранічнымі вершамі. Творы Фядотава невялікія па памерах. Мастак жыў у беднасці і памёр у 37 гадоў.
Многія з тых твораў, з якімі мы пазнаёміліся, знаходзяцца ў Эрмітажы — галоўным музеі Расіі, які быў адкрыты ў 1852 годзе.
 

П. Фядотаў. Свежы кавалер

П. Фядотаў. "Свежы кавалер"

П. Фядотаў. Сватаўство маёра

П. Фядотаў. "Сватаўство маёра"

Эрмітаж — галоўны музей Расіі

Эрмітаж — галоўны музей Расіі

6. Тэатр і музыка. (Гэты пункт плана вывучаецца вучнямі самастойна).

Замацаванне новага матэрыялу

Праводзіцца апытанне вучняў:
1. Назавіце аўтара карціны "Яўленне Хрыста народу"? (А. Іванаў.)
2. У якім стылі А. Кіпрэнскі выканаў партрэт А.С. Пушкіна? (У стылі рамантызму.)
3. Да якога мастацкага стылю можна аднесці карціну К. Брулова "Апошні дзень Пампеі"? (Да стылю рамантызму.)
4. Хто з прыгонных мастакоў з'яўляецца аўтарам карцін "Залаташвачка", "Каруначніца"? (В. Трапінін.)
5. Хто аўтар конных статуй на Анічкавым мосце ў Пецярбургу? (П. Клот.)
6. Чаму Міхаіла Глінку лічаць пачынальнікам рускай нацыянальнай музыкі? (Таму што ён стварыў першыя рускія нацыяналъныя оперы "Руслан і Людміла", "Іван Сусанін".)
7. Хто аўтар помніка Мініну і Пажарскаму ў Маскве? (I. Мартас.)

Заключнае слова настаўніка. Мне здаецца, што вялікі паэт Аляксандр Пушкін, словы якога мы ўзялі ў якасці эпіграфа, вельмі дакладна выявіў духоўны стан той эпохі, пра якую мы вялі размову. А Міхаіл Лермантаў сказаў пра свой час ў вершы "Бородино":

"Да, были люди в наше время,
Могучее, лихое племя.
Богатыри — не вы...".

Я веру, што і сярод вашага пакалення будуць тыя, хто, як дзеячы "залатога веку" рускай культуры, унясе свой уклад у сусветную культуру.
 

IV. Дамашняе заданне: прачытаць §18, падрыхтаваць кароткі аповяд пра навуку першай паловы XIX ст. Па жаданню падрыхтаваць расказ пра будаўніцтва крэпасці ў Брэсце. Гэтая фартэцыя ўзводзілася у 30-я гады ХІХ стагоддзя.

Літаратура
Волошин В.Ф., Зельтен Н.А. Словарь архитектурно-строительных терминов. Мн., 1990.
Культурология. История мировой культуры: Учебник для вузов / Под ред. проф. А.Н. Марковой. М., 2008.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. Т. 2. Мн., 1978; Т. 4. Мн., 1980; Т. 5. Кн. 1. Мн., 1982.

  Copyright © 2010  - 2013    СШ №7 г. Бреста. Республика Беларусь. Капуза Н.В.

К началу страницы